У Беларусі пройдзе двухдзённая трэніроўка па фармаванні тэрытарыяльных войск

1 красавіка, Позірк. Трэніроўка па кіраванні працэсам фармавання тэрытарыяльных войскаў пройдзе 2–3 красавіка пад кіраўніцтвам намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл — начальніка ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны Андрэй Краўчанкі, вынікае з паведамлення прэс-службы Міністэрства абароны.
Адзначаецца, што ў трэніроўцы возьмуць удзел “службовыя асобы Мінскіх абласнога і раённых выканаўчых камітэтаў, вайсковых камісарыятаў Мінскай вобласці і ўзаемадзейных органаў кіравання”.
“Яны адпрацуюць на практыцы пытанні збору і аналізу інфармацыі, прыняцця рашэнняў, правядзення разлікаў, а таксама падрыхтоўкі распарадчых дакументаў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Трэці месяц запар улады правяраюць баявую гатоўнасць войска. Першая праверка боегатоўнасці была абвешчаная 3 лютага. Фактычна без дакладнага завяршэння першай пачалася другая — 24 сакавіка.
Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў Узброеных сіл, які склікаецца ў перыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асоб, якія прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе.
Разам з тым міністр абароны Віктар Хрэнін на сустрэчы з кіраўніцтвам выканкамаў — Мінскага гарадскога і абласных, а таксама вайсковымі камісарамі са сталіцы і рэгіёнаў 26 траўня 2023 года ў Гомелі заявіў, што тэрытарыяльная абарона “з сістэмы, што забяспечвае, трансфармуецца ў паўнавартасную баявую”.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.
- Бяспека, ГрамадстваНовыя праграмы ў галіне метэаралогіі ў рамках Саюзнай дзяржавы не падтрыманыя — прадстаўнік БелгідраметаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет выдаў 143 папярэджанні аб неспрыяльных метэаз'явах, інфармаванне стала ранейшым на 27 хвілін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет увёў у эксплуатацыю пяць новых метэастанцый, у 2026-м збіраецца пабудаваць яшчэ пяць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за 2025 год падаражэлі на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 12 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства

