Паліцыя Вялікабрытаніі не праводзіць расследаванне ў сувязі са знікненнем спікера КР Мельнікавай — Бі-Бі-Сі

7 красавіка, Позірк. Паліцыя Вялікабрытаніі не праводзіць расследаванне ў сувязі са знікненнем спікера Каардынацыйнай рады (КР) Анжалікі Мельнікавай.
Пра гэта паведамляе руская служба Бі-Бі-Сі са спасылкай на прэс-службу паліцыі Лондана.
Раней 7 красавіка намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка паведаміў, што, згодна з апошняй інфармацыяй ад польскіх праваахоўнікаў, Мельнікава “не знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы, але, хутчэй за ўсё, яна таксама не знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі”.
“Дакладнае месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай не высветленае. Адначасова каманда НАУ тэхнічным спосабам высветліла, што яе тэлефон мог знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі 19 і 25 сакавіка”, — напісаў палітык.
7 красавіка Латушка атрымаў адказ на свой ранейшы запыт, з якога вынікае, што папярэднюю вытворчасць па паведамленні пра “абгрунтаванае падазрэнне ў здзяйсненні злачынства” адносна Мельнікавай вядзе аддзел “па барацьбе з тэрарызмам і забойствамі” паліцыі Варшавы.
“Станам на сёння, на жаль, праваахоўныя органы Польшчы не прадастаўляюць дадатковых дэталяў аб ходзе расследвання”, — напісаў палітык.
Як паведамляў “Позірк”, Латушка мае намер узняць тэму знікнення Мельнікавай на вясновай сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, якая праходзіць у Страсбургу 7–11 красавіка.
7 красавіка партал “Люстэрка” паведаміў, што датэлефанаваўся да былога мужа Мельнікавай. Мужчына пацвердзіў журналістам, што іх дзеці — дзяўчынкі 7 і 13 гадоў — знаходзяцца з ім у Беларусі.
Пра тое, што Мельнікава не на тэрыторыі Польшчы і не выходзіць на сувязь з 25 сакавіка, “Позірку” паведаміла 28 сакавіка прэс-служба Латушкі.
Пазней СМІ паведамілі, што спікер КР магла вылецець з Польшчы ў Вялікабрытанію, куды на яе імя быў набыты авіябілет.
Старшыня ПАСЕ Тэадорас Русопулас і генеральны дакладчык ПАСЕ па пытанні аб дэмакратычнай Беларусі Рышард Петру выказалі занепакоенасць у сувязі са знікненнем Мельнікавай і заклікалі дапамагчы ў яе пошуках.
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ пачатку красавіка долар на біржы патаннеў на 2,6%, еўра — падаражэў на 3,7% на фоне стабільнасці курсу расейскага рубляМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС спынілі больш за 8 тыс. спробаў мігрантаў нелегальна трапіць з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу ў Беларусі перакрытыя рэкорды холаду 1893 і 1902 гадоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 28 красавіка — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым чвэрць арганізацый Беларусі была стратнай, у Мінску — амаль траціна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка