У Варшаве затрыманыя трое беларусаў, абвінавачаных у захоўванні вялікай колькасці наркотыкаў

18 красавіка, Позірк. Супрацоўнікі паліцыі варшаўскага раёна Бемова затрымалі трох грамадзян Беларусі 20, 21 і 22 гадоў, якім прад’яўлены абвінавачанні ў захоўванні наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў у значным памеры. Паводле рашэння суда яны часова арыштаваныя на тры месяцы, паведаміў сайт паліцыі раёнаў Бемова і Воля польскай сталіцы.
У матэрыяле адзначаецца, што супрацоўнікі паліцыі “заўважылі трох мужчын за стырном аўтамабіля “Таёта”. У пэўны момант адзін з іх выйшаў з машыны і пакінуў на газоне пакет з мефедронам, затым сфатаграфаваў гэтае месца на свой тэлефон, вярнуўся ў машыну, і яны ўтраіх з’ехалі”.
“Паліцыя рушыла за імі і спыніла аўтамабіль для праверкі. Падчас вобшуку аўтамабіля “Таёта” пад капотам рухавіка была выяўлена скрынка, у якой знаходзілася 30 пакетаў марыхуаны і 6 пакетаў гашышу. Яны таксама канфіскавалі мефедрон, пакінуты на газоне”, — адзначае паліцыя.
Пасля гэтага быў праведзены ператрус у кватэры ў варшаўскім раёне Бялаленка, дзе пражывалі беларусы, і выяўлена “значная колькасць наркотыкаў у выглядзе марыхуаны, мефедрона, гашышу, кетаміну, таблетак ксанаксу, таблетак экстазі і галюцынагенных грыбоў”.
У пракуратуры раёна Воля беларусам было прад’яўлена абвінавачанне ў захоўванні значнай колькасці наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Паводле хадайніцтва пракурора суд абраў у дачыненні да падазраваных меру стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту тэрмінам на тры месяцы. Гэта злачынства караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да 10 гадоў, адзначаецца ў матэрыяле паліцыі.


- Грамадства, ПалітыкаBelPol будзе ініцыяваць санкцыі і міжнародны суд над датычнымі да мілітарызацыі беларускіх дзяцейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Лукашэнка фактычна распачаў падрыхтоўку рэзервістаў для свайго кланаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМіжнародныя структуры будуць праінфармаваныя пра мілітарызацыю беларускай адукацыі і падрыхтоўку дзяцей да вайны — Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМілітарызацыя дзяцей будуецца на страху Лукашэнкі перад новым пакаленнем — даклад НАУ і BelPolМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

