На Светлагорскім ЦКК здарыўся пажар

18 красавіка, Позірк. Аб пажары на Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце (Гомельская вобласць) паведаміла прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Надзвычайнае здарэнне адбылося днём 18 красавіка.
“Пасля прыбыцця да месца выкліку работнікі МНС выявілі гарэнне транспартнай стужкі цэха на плошчы 20 квадратных метраў”, — гаворыцца ў прэс-рэлізе.
МНС адзначае, што ўзгаранне было “аператыўна ліквідаванае“.
8 чэрвеня 2023 года Следчы камітэт паведаміў пра гібель трох чалавек у выніку аварыі на Светлагорскім ЦКК, якая адбылася днём раней, яшчэ двое атрымалі “цялесныя пашкоджанні”.
Загінулыя — супрацоўнікі прадпрыемства ва ўзросце 31, 24 і 42 гадоў.
29 лістапада 2024 года суд прызнаў вінаватым у здарэнні намесніка начальніка цэха рэгенерацыі прадпрыемства і прыгаварыў да 5 гадоў пазбаўлення волі па ч.3 арт. 306 КК (парушэнне правілаў аховы працы, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць двух або больш асоб). Кампенсацыя маральнай шкоды на карысць пацярпелых была вызначана ў памеры 560 тыс. рублёў (14 тыс. базавых велічынь).
Светлагорскі ЦКК — буйны вытворца сульфатнай беленай цэлюлозы, гофракардону, гофраскрыняў, паперы для гафрыравання і іншых прадуктаў з першасных і другасных папяровых валокнаў.
Мясцовая тэлекампанія “Ранак“, якая паведаміла пра выбух на прадпрыемстве, была разгромленая ўладамі.

- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх карт амаль дасягнула 20 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах вырасла за год у 5,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаУ Гомелі і вобласці КДБ працягвае праверку адвакатаў — крыніца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа чварціну вырасла за год пратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка