За тыдзень Беларусь на падставе бязвізу наведала амаль 4 тыс. еўрапейцаў — Дзяржпагранкамітэт

12 траўня, Позірк. З 5 па 12 траўня Беларусь у бязвізавым парадку наведала 3.975 жыхароў дзяржаў Еўропы (9.209 за папярэднія два тыдні — з 21 красавіка па 5 траўня), вынікае з інфармацыі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
За тыдзень у краіну накіравалася 1.474 грамадзяніны Літвы (3.257), 1.312 грамадзян і неграмадзян Латвіі (3.353), 478 грамадзян Польшчы (1.040) і 711 грамадзян — прадстаўнікоў іншых еўрапейскіх дзяржаў (1.559).
Агулам з 15 красавіка 2022 года Беларусь наведала 1.103.224 жыхары Еўропы. З Латвіі прыбыло 347.855, Літвы — 617.010, Польшчы — 112.215.
Бязвізавы рэжым дзейнічае з 15 красавіка 2022 года для жыхароў Латвіі і Літвы, з 1 ліпеня таго ж года — для жыхароў Польшчы. 19 ліпеня 2024 года беларускія ўлады распаўсюдзілі бязвізавы рэжым на грамадзян яшчэ 35 краін Еўропы, ім за гэты час скарысталіся 26.144 чалавекі.
Гаворка пра жыхароў Аўстрыі, Андоры, Бельгіі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Ватыкана, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Ліхтэнштэйна, Люксембурга, Мальты, Манака, Нідэрландаў, Нарвегіі, Партугаліі, Румыніі, Сан-Марына, Паўночнай Македоніі, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі і Эстоніі.
Грамадзяне гэтых дзяржаў могуць уязджаць у Беларусь без візы праз усе наземныя і паветраныя міжнародныя пункты пропуску “на падставе сапраўдных дакументаў”, знаходзіцца на беларускай тэрыторыі “не больш за 30 сутак з дня ўезду”.
13 снежня 2024 года бязвіз для жыхароў 38 еўрапейскіх краін падоўжаны да канца 2025-га.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗа 50 месяцаў вайны Расіі супраць Украіны спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 33,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа думку ідэолагаў, "кожны беларус" лічыць "Славянскі базар" найбольш вядомым культурным мерапрыемствам, якое ведаюць ва ўсім свецеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём пабудаванага жылля з дзяржпадтрымкай зменшыўся ў 2,8 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



