У Брэсцкім раёне камплектуюць тэрытарыяльныя войскі — абвешчаныя навучальныя зборы ваеннаабавязаных

13 траўня, Позірк. Навучальныя зборы з “ваеннаабавязанымі, прызначанымі для камплектавання тэрытарыяльных войскаў” Брэсцкага раёна, распачынаюцца 13 траўня, вынікае з паведамлення прэс-службы Міністэрства абароны.
У рамках збораў ваеннаабавязаных плануецца прыняць, “усебакова забяспечыць” і падрыхтаваць да “выканання задач тэрытарыяльнай абароны”. У сваю чаргу каманднаму складу тэрытарыяльных войскаў “належыць аднавіць навыкі ў кіраванні падпарадкаванымі”.
“Асноўная ўвага будзе засяроджаная на адпрацоўцы задач тэрытарыяльнай абароны ўзмоцненымі падраздзяленнямі тэрытарыяльных войскаў сумесна з вайсковымі часцямі Узброеных сіл, у тым ліку з прымяненнем сродкаў актыўнага і пасіўнага процідзеяння беспілотным лятучым апаратам”, — гаворыцца ў паведамленні.
25 сакавіка — 18 красавіка зборы тэрытарыяльных войскаў праходзілі ў Гродзенскай вобласці.
Трэці месяц запар улады правяраюць баявую гатоўнасць войска. Першая праверка боегатоўнасці была абвешчаная 3 лютага. Фактычна без дакладнага завяршэння першай пачалася другая — 24 сакавіка.
Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў Узброеных сіл, які склікаецца ў перыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асоб, якія прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе.
Разам з тым міністр абароны Віктар Хрэнін на сустрэчы з кіраўніцтвам выканкамаў — Мінскага гарадскога і абласных, а таксама вайсковымі камісарамі са сталіцы і рэгіёнаў 26 траўня 2023 года ў Гомелі заявіў, што тэрытарыяльная абарона “з сістэмы, якая забяспечвае, трансфармуецца ў паўнавартасную баявую”.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.
- ГрамадстваBySol патлумачыў мінулым досведам рэзерваванне часткі сродкаў, сабраных для вывезеных 11 верасня ў Літву зняволеныхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2025 года колькасць спыненых Латвіяй спробаў незаконнай міграцыі з Беларусі перавысіла 10 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20–22 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — жніўні інвестыцыі ў асноўны капітал выраслі на 54,4% у гадавым вымярэнні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства