Мінск 09:53

Курсы долара, юаня і расійскага рубля выраслі на таргах 13 траўня

Ілюстрацыйнае фота: Eric Prouzet / unsplash.com

13 траўня, Позірк. Амерыканская, кітайская, а таксама расійская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 13 траўня 2025 года.

Курс долара вырас да 3,0076 рубля (+0,22%; +0,0066), юаня — да 4,1657 за 10 (+0,3%; +0,0124), расійскага рубля — да 3,7087 за 100 (+0,51%; +0,018)

Еўра патаннеў да 3,33 рубля (-1,77%; -0,06).

На мінулым працоўным тыдні (5–8 траўня) курс долара знізіўся на 0,55% (з 3,0405 да 3,0238 рубля), юаня — на 0,2% (з 4,1818 да 4,1735 за 10), еўра — на 2,94% (з 3,4928 да 3,39); расійскага рубля — вырас на 0,26% (з 3,6557 да 3,6652 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за першую траціну гэтага года знізіўся на 12,16% (з 3,4735 да 3,0512 рубля). Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 30 красавіка 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25% адпаведна).

У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

У 2023 годзе ў Беларусі было другое месца паводле росту афіцыйнага курсу долара (+16,12%), у 2022-м — трэцяе (+7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца паводле яго падаражэння (+22,59%).

Падзяліцца: