Жыхар Гродна, абвінавачаны ў разбоі і вымагальніцтве біткоінаў на 1 млрд рублёў, прыгавораны да 13 гадоў зняволення

13 траўня, Позірк. Жыхар Гродна прыгавораны да 13 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму па справе аб разбойным нападзе (ч. 3 арт. 207 Крымінальнага кодэкса) і вымагальніцтве крыптавалюты (ч. 3 арт. 208 КК) коштам больш як 1 млрд рублёў, паведамляе Генеральная пракуратура.
Суд таксама пастанавіў спагнаць з мужчыны штраф у памеры 500 базавых велічыняў (21 тыс. рублёў).
Згодна з інфармацыяй нагляднага органа, у жніўні 2024 года двое мужчын пад выглядам работнікаў арганізацыі, што эксплуатуе электрасеткі, “падманным шляхам трапілі ў кватэру” жыхара Мінска, які, паводле іх звестак, “меў вялікую суму біткоінаў”.
Пагражаючы “прымяненнем гвалту і забойствам”, уварвальнікі, як сцвярджаецца, нанеслі мінчаніну некалькі ўдараў, надзелі на яго кайданкі, на галаву — пакунак, пасля чаго запатрабавалі перавесці на іх віртуальны гаманец 5.750 біткоінаў. Пры іх, як заяўлена, быў “падобны да пісталета Макарава пнеўматычны пісталет з макетам глушыцеля, а таксама электрашокер”.
“Не дамогшыся неадкладнага пералічэння крыптавалюты, яны звязалі пацярпелага і далі яму суткі на выкананне сваіх патрабаванняў, — адзначыла Генпракуратура. — Адзін нападнік у выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў быў затрыманы, у другога атрымалася выехаць за межы Беларусі”.
Прыгавор не набыў моц і можа быць абскарджаны або апратэставаны.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча мадэрнізавала сістэму аховы мяжы з Беларуссю для выяўлення лятучых аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ГрамадстваКаля 20 тыс. старшакласнікаў будзе навучана першай дапамозе ў рамках праекта "Запусці сэрца"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка


