Лукашэнка абразіў літоўцаў

14 красавіка, Позірк. Страчаныя ў гаспадарках угнаенні можна было прадаць за мяжу і выручыць вялікія грошы, заявіў Аляксандр Лукашэнка 14 красавіка падчас нарады ў Краснаполлі па сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёвага ўсходу Магілёўскай вобласці.
“І палітычная якая выгада: нос выцерлі гэтым лабусам і іншым мудакам”, — цытуе прамоўцу яго прэс-служба.
Лукашэнка абурыўся тым, што ігнаруюцца ягоныя заданні: “Прэзідэнт, дыктатура ў краіне, дае даручэнні, а мае падначаленыя не выконваюць”.
Паводле яго слоў, кіраўнік Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў “па краіне знойдзе людзей і звязе іх у СІЗА [міністру ўнутраных спраў Івану] Кубракову. І потым будзем разбірацца. А следам пойдуць старшыні райвыканкамаў. Я ж, прызначаючы, кажу: будзьце прэзідэнтамі на сваёй зямлі. Што перашкаджае кіраваць?”
Лукашэнка таксама прыгразіў віцэ-прэм’еру, які курыруе сельскую гаспадарку, Юрыю Шулейку і профільнаму міністру Юрыю Горлаву, што “на ўсю катушку” адкажуць: “Калі вы не разумееце, што я вам кажу”.
“Лабус” — абразлівая мянушка, якая выкарыстоўвалася ў савецкі час для абазначэння часцей за ўсё літоўцаў. Паходжанне звязанае з прывітаннем на літоўскай мове Labas (добры дзень). На той жа нарадзе Лукашэнка назваў беларусаў “бульбашамі”.
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мар'інай Горцы перакрыты тэмпературны рэкорд 120-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва не ўпусціла 20 цягачоў з Беларусі за тры дні дзеяння ліміту на ўвоз паліваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства6 траўня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня 72-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



