Брат Ігара Лосіка і яшчэ шэсць чалавек прызнаныя палітвязнямі
19 траўня, Позірк. Праваабаронцы 19 траўня прызналі палітычнымі вязнямі яшчэ сем чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна“. Цяпер такі статус маюць 1.177 зняволеных.
Палітвязнямі прызнаныя зняволеныя пад варту і асуджаныя да пазбаўлення волі: унесеная ў “спіс экстрэмістаў“ у сакавіку 2024 года Ала Пучынская (ч. 2 арт. 3613 Крымінальнага кодэкса; удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу), а таксама Мікіта Лосік, Аляксей Кайдаш, Алег Лойка, Аляксандр Гардзеенка, Ганна Багінская і ўнесеная ў “спіс экстрэмістаў“ 8 траўня Вольга Аляксеева (усё паводле арт. 3614 КК; садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Пра затрыманне 25-гадовага Мікіты Лосіка — малодшага брата палітвязня Ігара лосіка — стала вядома 9 траўня. Ён пражывае ў Оршы (Віцебская вобласць).
Паводле інфармацыі “Радыё Свабода”, дзе працаваў Лосік-старэйшы, брат змешчаны ў следчы ізалятар Віцебска. Супраць яго распачатая справа за перадачу інфармацыі маніторынгаваму праекту “Беларускі Гаюн”.
14 снежня 2021 года Ігар Лосік — фігурант “справы Ціханоўскага” — быў прыгавораны да 15 гадоў пазбаўлення волі па арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) і арт. 293 (масавыя беспарадкі) КК. Утрымліваецца ў ПК № 1 (Наваполацк, Віцебская вобласць) у рэжыме інкамунікада.
На той момант ягоная жонка Дар’я Лосік пасля затрымання 18 кастрычніка 2022 года была асуджаная паводле ч. 1 арт. 3614 КК на два гады пазбаўлення волі за інтэрв’ю тэлеканалу “Белсат”. Выйшла на волю па памілаванні 3 ліпеня 2024 года незадоўга да заканчэння тэрміну зняволення. Шлюб быў скасаваны, калі Дар’я Лосік знаходзілася ў зняволенні, з яе ініцыятывы, паведамлялі СМІ.
Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і спыніць рэпрэсіі.
Адпаведную заяву акрамя “Вясны“ падпісалі “Прававая ініцыятыва”, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Respect-Protect-Fulfill, Lawtrend, Беларускі ПЭН, Human Constanta.

- ЭканомікаСтатслужбы Беларусі і Расіі зафіксавалі ў жніўні аднолькавае зніжэнне цэн — да сотых адсотка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў доля стратных прадпрыемстваў павялічылася да 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДарадца Ціханоўскай падтрымаў ідэю надаць Вольнаму беларускаму ўніверсітэту імя Мілінкевіча (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1,1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства

