Лідар “Моладзевага наступу” Лізавета Пракопчык абраная другім віцэ-спікерам Каардынацыйнай рады

21 траўня, Позірк. Другім віцэ-спікерам Каардынацыйнай рады (КР) трэцяга склікання абраная лідар фракцыі “Моладзевы наступ” Лізавета Пракопчык. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале КР.
За яе кандыдатуру прагаласаваў 41 дэлегат, супраць — двое, устрымалася чацвёра. У галасаванні ўзялі ўдзел 47 з 79 дэлегатаў.
“Лізавета мае вопыт у грамадскай дзейнасці і прадстаўляе інтарэсы моладзі”, — адзначае КР.
Раней у Каардынацыйнай радзе быў адзін віцэ-спікер — Станіслава Гліннік.
Пракопчык нарадзілася ў Магілёве. У 2016 годзе паступіла ў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, адкуль была выключаная ў 2020-м за ўдзел у пратэстным руху. З’яўляецца генеральным сакратаром Беларускага нацыянальнага маладзёжнага савета РАДА і даследчыкам інстытута “Палітычная сфера”.
14 траўня спікерам КР быў абраны 34-гадовы Арцём Брухан. Выбары прайшлі ў сувязі са знікненнем у канцы сакавіка Анжалікі Мельнікавай, якая займала гэтую пасаду.
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ мінулыя суткі зафіксаваная рэкордная ў 2026 годзе колькасць спробаў нелегальнага пераходу мяжы Беларусі з ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале лідарам па падаражэнні харчовых тавараў была Гродзенская вобласць, нехарчовых — Гомельская, паслуг — МінскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка ў сакавіку 2026 года знізіліся на 7,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — сакавіку складскія запасы выраслі на 9,6% у гадавым вымярэнні, да першага квартала 2021-га — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



