Украіна яшчэ на 5 гадоў падоўжыла антыдэмпінгавыя пошліны на беларускі цэмент

22 траўня, Позірк. Украіна падоўжыла на 5 гадоў дзеянне ўведзеных у 2019 годзе антыдэмпінгавых пошлін на імпарт цэменту з Беларусі, Малдовы і Расіі, а таксама металапракату з антыкаразійным пакрыццём з Кітая і РФ, паведаміў украінскі інфармацыйны партал пра фінансавыя рынкі fixygen.ua са спасылкай на інфармацыю Міністэрства эканомікі.
Рашэнне падощжыць дзеянне пошлін, як заяўлена, прыняла міжведамасная камісія па міжнародным гандлі.
Адзначаецца, што ў частцы беларускага цэменту памер пошліны складае 57,03%, цэменту з Малдовы — 94,46%, РФ — 114,95%.
Пры гэтым не ўдакладняецца, ці паступае цэмент з Беларусі і РФ на рынак Украіны пасля пачатку расійскай агрэсіі ў лютым 2022 года, падтрыманай афіцыйным Мінскам.
Увесну 2021 года Беларуская цэментная кампанія (БЦК) заяўляла пра адкрыццё свайго прадстаўніцтва ва Украіне і паспяховыя перагаворы з буйнымі лагістычнымі кампаніямі, якія прапрацоўвалі пытанне дастаўкі прадукцыі БЦК па тэрыторыі Украіны і за яе межы.
У кастрычніку 2021 года дзяржСМІ са спасылкай на БЦК паведамлялі, што Украіна зацікаўленая ў рэгулярных пастаўках беларускага цэменту нават з улікам антыдэмпінгавых пошлін, пра што тады нібыта вяліся адпаведныя перагаворы.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першай палове 2026 года з дзяржпадтрымкай пабудавана амаль на траціну менш жылля для маючых патрэбу, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа апошні год запасы прадукцыі на складах беларускіх прадпрыемстваў выраслі на 1,5%, за пяць гадоў — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія пяць дзён суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 400 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, з пачатку ліпеня — больш за 1,5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



