На аўкцыёне прададзены аўтамабіль завочна асуджанага Ежы Грыгенчы — экс-каардынатара групы Канапацкай на выбарах-2020
23 траўня, Позірк. На электронным аўкцыёне за 18.078 рублёў прададзены аўтамабіль “Фольксваген Транспарцёр” грамадскага актывіста Ежы Грыгенчы — у лік кампенсацыі налічанага судом штрафу, вынікае з апісання лота на пляцоўцы e-auction.by.
Аўтамабіль зроблены ў 2000 годзе, яго пачатковая цана складала 13.800 рублёў.
Аўкцыён адбыўся 20 траўня.
Раней на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” Грыгенча паведаміў, што транспартны сродак належыць яго жонцы. Таргі ён назваў “рабаваннем”.
21 лістапада 2024 года стала вядома, што Гродзенскі абласны суд завочна прыгаварыў Грыгенчу да шасці гадоў пазбаўлення волі і аштрафаваў на 40 тыс. рублёў (1 тыс. базавых велічынь).
Актывіста прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта), ч. 1 арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) і ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы) Крымінальнага кодэкса.
Спецыяльную вытворчасць у дачыненні да Грыгенчы Следчы камітэт распачаў 2 траўня 2024 года.
Грыгенча быў каардынатарам ініцыятыўнай групы Ганны Канапацкай на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, пражывае ў Беластоку (Польшча), неаднаразова затрымліваўся за ўдзел у розных пратэстных акцыях яшчэ да выбараў 2020 года.
Спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс. Магчыма па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый і інш.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаУ дыяспар няма рэсурсаў, каб прасоўваць Беларусь — прадстаўнік АПКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаНа фоне саўдзелу беларускага рэжыму ў вайне дэмсілам трэба максімальна дыстанцыявацца ад Лукашэнкі — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаBelPol: Лукашэнка ведаў пра напад на Украіну, які рыхтуецца, і прымаў у ім удзел (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаПасля сыходу Лукашэнкі выбудаваная ім сістэма ўлады можа захавацца — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка рыхтуе "нейкую пераемнасць" на многіх пасадах, акрамя сваёй — сацыёлаг Астапеня пра кадравыя перастаноўкі ва ўладзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка