Замежнік у Мінску асуджаны на тры месяцы арышту за садзейнічанне нелегальнай міграцыі
26 траўня, Позірк. Суд Маскоўскага раёна Мінска прыгаварыў да трох месяцаў арышту замежнага грамадзяніна, якой быў абвінавачаны ў садзейнічанні нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў краіны ЕС, паведаміла агенцтва “Минск-новости“.
Са спасылкай на інфармацыю пракуратуры Маскоўскага раёна сталіцы адзначаецца, што суд прызнаў яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 3711 КК (садзейнічанне дзейнасці па незаконным знаходжанні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, транзітнаму праезду (транзіту) праз тэрыторыю нашай краіны і выезду з яе замежных грамадзян (арганізацыі незаконнай міграцыі)). Яе санкцыі прадугледжваюць арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.
Паведамляецца, што “ў ліпені 2024 года абвінавачаны, жадаючы трапіць на тэрыторыю Еўрасаюза, прыехаў у Мінск, дзе знаходзіўся незаконна“: “Ён засяліўся ў кватэру на вул. Н. Орды, дзе за 10 долараў за дзень таксама пражывалі іншыя мігранты”.
Адзначаецца, што знаёмыя фігуранта, якія займаліся арганізацыяй незаконнай міграцыі, прапанавалі яму працаваць на іх. У абавязкі фігуранта ўваходзіла“ сустрэча нелегалаў, тлумачэнне правілаў пражывання, афармленне ім сім-карт і абмен валюты, купля прадуктаў і іншае“, а “ў далейшым“ працадаўцы“абяцалі паспрыяць яго адпраўцы ў Германію”.
“У снежні мінулага года зламысніка затрымалі паблізу аднаго з дамоў на пр. Дзяржынскага, у дачыненні да яго распачалі крымінальную справу. Следствам устаноўлена, што абвінавачаны арганізаваў незаконную міграцыю на тэрыторыю ЕС мінімум шасці замежнікам. Віну ў інкрымінаваным злачынстве ён прызнаў цалкам, у зробленым раскаяўся”, — адзначаецца ў матэрыяле.
Грамадзянства фігуранта не пазначана.
24 траўня прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама паведаміла аб выдварэнні 19 нелегальных мігрантаў з Афганістана і Пакістана.
Паводле інфармацыі ведамства, замежнікі прыбылі ў Беларусь з Расіі наземным транспартам — “з парушэннем заканадаўства”. Усе яны, як сцвярджаецца,“накіроўваліся на тэрыторыю памежных дзяржаў (Літва, Латвія, Польшча)”.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗа 50 месяцаў вайны Расіі супраць Украіны спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 33,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа думку ідэолагаў, "кожны беларус" лічыць "Славянскі базар" найбольш вядомым культурным мерапрыемствам, якое ведаюць ва ўсім свецеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём пабудаванага жылля з дзяржпадтрымкай зменшыўся ў 2,8 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



