Зборы ваеннаабавязаных тэрытарыяльных войскаў праходзяць у Магілёўскай вобласці

27 траўня, Позірк. Для камплектавання тэрытарыяльных войскаў Чэрыкаўскага і Краснапольскага раёнаў (Магілёўская вобласць) 27 траўня праводзяцца зборы з ваеннаабавязанымі, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Адзначаецца, што на зборах, якія заяўленыя як “планавыя” і “навучальныя”, будзе адпрацаваны “комплекс мерапрыемстваў, скіраваны на падвышэнне навыкаў службовых асоб выканаўчых камітэтаў у пытаннях фармавання і падрыхтоўкі тэрытарыяльных войскаў да выканання задач”.
Асноўная ўвага, паведамляе ведамства, будзе нададзеная “сумеснаму выкананню задач разнастайнымі сіламі тэрытарыяльнай абароны, у тым ліку тэрытарыяльнымі войскамі, органамі ўнутраных спраў, а таксама падраздзяленнямі ўнутраных войскаў”.
Пра правядзенне збораў ваеннаабавязаных тэрытарыяльных войскаў Брэсцкай вобласці Мінабароны паведамляла 13 траўня, вучэнняў з войскамі тэраабароны ў Гродне — 17 красавіка.
Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў Узброеных сіл, які склікаецца ў перыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асоб, якія прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе.
Разам з тым міністр абароны Віктар Хрэнін на сустрэчы з кіраўніцтвам выканкамаў — Мінскага гарадскога і абласных, а таксама вайсковымі камісарамі са сталіцы і рэгіёнаў 26 траўня 2023 года ў Гомелі заявіў, што тэрытарыяльная абарона “з сістэмы, якая забяспечвае, трансфармуецца ў паўнавартасную баявую”.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.


- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет выдаў 143 папярэджанні аб неспрыяльных метэаяўленнях, своечасовасць павялічылася на 27 хвілін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет увёў у эксплуатацыю пяць новых метэастанцый, у 2026-м збіраецца пабудаваць яшчэ пяць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за 2025 год падаражэлі на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 12 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаДа 2030 года плануецца павялічыць тэмпы рэканструкцыі электрасетак больш чым у 1,5 раза — міністр энергетыкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка

