Латвійскія памежнікі перахапілі паветраны зонд з беларускімі цыгарэтамі, які прыляцеў з Расіі

27 траўня, Позірк. Пра перахоп 27 траўня паветранага шара з кантрабанднымі цыгарэтамі беларускай вытворчасці паведамляе Дзяржаўная пагранічная ахова Латвіі.
Адзначаецца, што зонд быў выяўлены ў Лудзенскім краі, ён прыляцеў з Расіі, быў прыземлены ў 100 метрах ад дзяржаўнай мяжы.
“[Да зонда] была прымацаваная скрынка кантрабандных цыгарэт, загорнутая ў поліэтыленавую плёнку. Устаноўлена, што ў скрынцы знаходзілася 30.000 цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі”, — гаворыцца ў паведамленні.
“Па факце кантрабанды ў асабліва буйным памеры” распачатая крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 190 КК Латвіі, падкрэсліла пагранслужба.
26 траўня паведамлялася пра прадухіленне ў Латвіі кантрабанды беларускіх цыгарэт у вагонах з алеем і кантэйнеры з нафтай. За тыдзень было канфіскавана 14.900 пачак цыгарэт NZ Gold.
У канцы красавіка ў Латвіі канфіскавалі 6.500 пачак кантрабандных беларускіх цыгарэт.
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка



