У Брэсцкім раёне праходзяць трохдзённыя камандна-штабныя вучэнні тэраабароны

2 чэрвеня, Позірк. У рамках навучальных збораў тэрытарыяльных войскаў Брэсцкага раёна 2–4 чэрвеня праходзяць камандна-штабныя вучэнні, вынікае з паведамлення прэс-службы Міністэрства абароны.
Вучэнні, як заяўлена, закліканыя ўдасканаліць навыкі афіцэраў па кіраўніцтве падпарадкаванымі сіламі тэрытарыяльнай абароны, навучыць асабовы склад зладжаным дзеянням.
“Асноўная ўвага” будзе нададзеная “выкарыстанню ўзмоцненых падраздзяленняў тэрытарыяльных войскаў сумесна з вайсковымі часцямі Узброеных сіл для абароны населеных пунктаў”.
Навучальныя зборы з “ваеннаабавязанымі, прызначанымі для камплектавання тэрытарыяльных войскаў” Брэсцкага раёна, распачаліся 13 траўня.
27 траўня праводзіліся зборы з ваеннаабавязанымі для камплектавання тэрытарыяльных войскаў Чэрыкаўскага і Краснапольскага раёнаў (Магілёўская вобласць).
25 сакавіка — 18 красавіка зборы тэрытарыяльных войскаў праходзілі ў Гродзенскай вобласці.
Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў Узброеных сіл, які склікаецца ў перыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асоб, якія прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе.
Разам з тым міністр абароны Віктар Хрэнін на сустрэчы з кіраўніцтвам выканкамаў — Мінскага гарадскога і абласных, а таксама вайсковымі камісарамі са сталіцы і рэгіёнаў 26 траўня 2023 года ў Гомелі заявіў, што тэрытарыяльная абарона “з сістэмы, якая забяспечвае, трансфармуецца ў паўнавартасную баявую”.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.

- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года больш за ўсё падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка


