Пад Мазырам адбылася ўцечка нафты
2 чэрвеня, Позірк. Аб выцяканні нафтапрадуктаў з магістральнага нафтаправода Мазыр — Брэст ААТ “Гомельтранснафта“ Дружба” ў Мазырскім раёне (Гомельская вобласць) паведаміла Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Удакладняецца, што на месца “неадкладна выехалі“ прадстаўнікі Мазырскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, РАНС, Праматамнагляду, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, а таксама раённага выканаўчага камітэта.
Для вызначэння плошчы і ступені забруджвання глебы нафтапрадуктамі прыцягнута лабараторыя Рэспубліканскага цэнтра аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, ініцыявана пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях у мясцовым райвыканкаме “для выпрацоўкі дадатковых мер па ліквідацыі праліва“.
Аварыйнай службай “Гомельтранснафта “Дружба” праводзяцца аварыйна-аднаўленчыя работы, вядзецца адпампоўка нафтапрадуктаў.
Прычыны ўзнікнення аварыйнай сітуацыі “ўдакладняюцца”.
“Інцыдэнт лакалізаваны. Трапленне нафтапрадуктаў у водныя аб’екты не зафіксавана”, — заявіла ведамства.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



