Амбасадар Беларусі ў Грузіі ўручыў копіі даверчых грамат у МЗС
19 чэрвеня, Позірк. Копіі даверчых грамат уручыў 18 чэрвеня амбасадар Беларусі ў Грузіі Мікалай Рагашчук кіраўніку Дэпартамента дыпламатычнага пратаколу Міністэрства замежных спраў Грузіі Зурабу Дарчыяшвілі, паведамляецца на старонцы беларускай амбасады ў “Фэйсбуку“.
“Падчас сустрэчы бакі пацвердзілі зацікаўленасць у актывізацыі двухбаковага беларуска — грузінскага супрацоўніцтва ў розных кірунках“, — гаворыцца ў рэлізе.
Рагашчук прызначаны амбасадарам у Тбілісі 22 траўня. Раней ён быў памочнікам прэзідэнта — інспектарам па Гомельскай вобласці. Яго папярэднік у грузінскай сталіцы — экс-старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс — прабыў на дыпламатычнай пасадзе крыху больш за тры гады.
Наказваючы дыпламату, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў краін “зрушыліся адносіны ў лепшы бок“.
“Я вельмі задаволены, што гэта адбылося, — сказаў ён. — Грузіны да нас вельмі добра ставяцца. Вельмі цэняць наш народ. Ды і да кіраўніцтва краіны больш-менш нармальнае стаўленне. Так, ім у галовы ўбівалі, што мы там праціўнікі, супернікі і ледзь не ворагі”.
Віншуючы 26 траўня грузінскага прэзідэнта Міхаіла Кавелашвілі і жыхароў краіны з Днём незалежнасці, Лукашэнка заявіў, што “шматгадовая гісторыя дружалюбных беларуска-грузінскіх адносін“ павінна стаць “трывалай асновай для аднаўлення ўзаемавыгаднага партнёрства паміж дзвюма краінамі, садзейнічаць дабрабыту“ народаў дзвюх краін, а таксама “стабільнасці і бяспекі на еўразійскім кантыненце“.
Грузія стала адной з асноўных краін, куды эмігравалі беларусы, якія асцерагаліся рэпрэсій на радзіме пасля пацярпелых няўдачу масавых акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў-2020.
Паводле звестак МУС Грузіі, на 1 студзеня 2025 года ў краіне пражывала 12 808 імігрантаў з беларускім грамадзянствам. За апошнія чатыры гады ў Грузію заехала 20.952 беларусы (11.005 мужчын, 9.947 жанчын), выехала — 8.144 (4.406, 3.738).
Улады краіны, якой кіруе партыя “Грузінская мара“ прарасейскага алігарха Бідзіны (Барыса) Іванішвілі, не задаволілі ніводнага хадайніцтва беларускіх грамадзян аб прадастаўленні прытулку. Аднак яны могуць бесперапынна знаходзіцца ў краіне на працягу года. Пасля гэтага, каб абнуліць тэрмін, неабходна выехаць на любы перыяд часу. Назад пускаюць не ўсіх. У зоне рызыкі перш за ўсё тыя, хто праяўляе публічную палітычную актыўнасць.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларусы, у тым ліку нізавыя чыноўнікі, супраціўляюцца спробам Расіі перацягнуць іх на свой культурніцкі бок — Баркоўскі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЕўрапейскі эканамічны і сацыяльны камітэт і беларускія дэмсілы дамовіліся аб сумесных мерапрыемствахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка