“Экстрэмісцкімі фарміраваннямі” прызнаны праекты Petitions.bу і Adu.plасе

19 чэрвеня, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 18 чэрвеня прызнала “экстрэмісцкім фарміраваннем” праект Petitions.bу, вынікае з абноўленага спісу на сайце МУС.
Датычным да яго дзейнасці названы эканаміст Уладзімір Кавалкін. У склад “фарміравання” ўключылі таксама сайт праекта і яго акаўнты ў сацсетках.
Таксама ў спіс рашэннем КДБ ад 10 чэрвеня дададзены праект “Adu.plасе”, яго акаўнты ў сацсетках і сайт. Дачыненне да яго, як сцвярджае ведамства, маюць Дар’я Рублеўская, Кацярына Буніна, Ганна Комлач і Вера Моніна.
Акрамя таго, КДБ абнавіў спіс датычных да “экстрэмісцкага фарміравання” “Честные люди” — у спіс дадалі Алену Жылачкіну (Жываглод), Зарыну Сарокіну (Жываглод), Цімафея Малахоўскага, Алега Давыдчыка. У “фарміраванне” уключаны сайт і акаўнты праекта ў сацсетках.
“Честные люди” артымалі “экстрэмістскі” статус яшчэ ў 2022 годзе.
Petitions.by — сэрвіс для падачы публічных калектыўных зваротаў да органаў улады. З 2021 году заблакаваны ў Беларусі.
Adu.plасе — збірае адукацыйныя магчымасці, стыпендыі з усяго свету і публікуе адпаведны кантэнт для беларускай моладзі, у красавіку сацсеткі праекту былі прызнаны “экстрэмістскімі матэрыяламі”.
У спісе “экстрэмісцкіх фарміраванняў” цяпер 296 пазіцый.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў 2025 года найбольш падаражэлі какава-парашок, кава і курсы аўтакіравання (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа палову снежня 2025 года Польшча зафіксавала ў 2,5 раза менш спробаў парушэння мяжы з Беларусі, чым за той жа перыяд 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаРост рознічнага тавараабароту запаволіўся да 7,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — лістапада прамвытворчасць скарацілася на 1,7%, год таму быў рост на 5,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
