Ініцыятыву “Сумленныя людзі” прызналі “экстрэмісцкім фарміраваннем”
8 лютага, BPN. Ініцыятыву “Сумленныя людзі” прызналі “экстрэмісцкім фарміраваннем”, паведамляе пазбаўлены дзяржаўнай рэгістрацыі праваабарончы цэнтр “Вясна”.
“Група грамадзян, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі, кіраўнікамі і стваральнікамі ініцыятывы “Сумленныя людзі”, ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць”, — гаворыцца ў пераліку арганізацый, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці, апублікаваным на сайце МУС.
Ініцыятыва пачала фарміравацца на старце кампаніі па выбарах прэзідэнта ў 2020 годзе. Стваральнікі пазіцыянуюць яе як “адкрытую супольнасць грамадзян Беларусі, гатовых узяць на сябе адказнасць за будучыню краіны”, мэта якіх — пабудаваць паўнавартасную грамадзянскую супольнасць.
Сярод праектаў “Сумленных людзей” — “Справа аб фальсіфікацыі”, падчас якой беларусы збіралі подпісы, якія пацвярджаюць іх галасы на выбарах за Святлану Ціханоўскую. Агулам было сабрана больш за 35 тыс. подпісаў.
Цяпер каманда праекту сярод іншага збірае факты аб “учыненых злачынствах супраць беларускага народа і Канстытуцыі дзяржаўнымі службоўцамі і памагатымі рэжыму Лукашэнкі”.
У Беларусі прадугледжана крымінальная адказнасць за ўдзел у дзейнасці “экстрэмісцкага фарміравання”.
8 лютага “экстрэмісцкім фармаваннем” прызнаная “група грамадзян, аб’яднаных праз інтэрнэт-рэсурсы пад назвай “Рэальная Беларусь”. Раней “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” сярод іншых былі прызнаныя інфармацыйная кампанія БелаПАН, тэлеканал “Белсат”, “Радыё Свабода”, “Наша Ніва”.

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаДзяржава па-ранейшаму рэгулюе цэны на 26% спажывецкага кошыка — МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ Беларусі зменшылася доля продажу айчынных прадуктаў харчаванняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа другі квартал 2026 года вырасла доля насельніцтва працаздольнага ўзросту, занятага ў эканоміцы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


