Мінск 00:14

Мінабароны паведаміла пра пачатак лётна-тактычных вучэнняў

23 чэрвеня, Позірк. Пра пачатак лётна-тактычных вучэнняў з авіяцыяй Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Вучэнні будуць праходзіць 23–27 чэрвеня, месца іх правядзення не ўдакладняецца.

Заяўляецца, што будуць адпрацаваныя пытанні “вываду авіяцыйных падраздзяленняў з-пад умоўнага ўдару сродкаў паветранага нападу праціўніка”, “авіяцыйнай падтрымкі войскаў, якія ажыццяўляюць пошук, блакаванне, знішчэнне наземнага праціўніка”, “нанясення авіяцыйных удараў па наземных цэлях”.

Таксама ў праграме вучэнняў “вядзенне паветранай выведкі”, “нанясенне авіяцыйных удараў па выяўленых цэлях”, “выкананне транспартна-дэсантных задач”, “адбіццё ўдараў сродкаў паветранага нападу праціўніка”, “эвакуацыя лётнага складу, які пацярпеў бедства”, гаворыцца ў паведамленні.

“Асноўная ўвага будзе нададзена ўдасканаленню камандзірскай вывучкі і практычных навыкаў лётных экіпажаў падчас вядзення баявых дзеянняў, выпрацоўцы ў асабістага складу высокіх баявых і маральна-псіхалагічных якасцяў”, — падкрэслівае ведамства.

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі безупынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння адносін з Захадам і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.

Мабілізацыйныя вучэнні праходзяць 18–24 чэрвеня ў Брэсцкай вобласці

18 чэрвеня, Позірк. Мабілізацыйныя вучэнні з прызывам ваеннаабавязаных праводзяцца 18–24 чэрвеня ў Брэсцкай вобласці, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны. У рамках вучэнняў "будуць праведзеныя мерапрыемствы па апавяшчэнні і выкліку ваеннаабавязаных у вайсковыя камісарыяты". "У вучэнні возьмуць удзел падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл", …

Падзяліцца: