Долар, еўра і юань падаражэлі на апошніх таргах тыдня

12 ліпеня, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 12 ліпеня 2025 года.
Курс еўра вырас да 3,4229 рубля (+0,16%, +0,0054), долара — да 2,9302 (+0,1%; +0,0028), кітайскага юаня — да 4,0854 за 10 (+0,14%; +0,0058).
Расійскі рубель патаннеў да 3,7402 за 100 (-0,23%; -0,0087).
На адыходзячым, падоўжаным, працоўным тыдні (7–12 ліпеня) патаннелі ўсе асноўныя валюты: долар — на 1,2% (з 2,9659 да 2,9302 рубля), еўра — на 2,39% (з 3,5066 да 3,4229), юань — на 1% (з 4,1248 да 4,0854 за 10), расійскі рубель — на 0,84% (з 3,7718 да 3,7402 за 100).
Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — чэрвень 2025 года знізіўся на 14,60% (з 3,4735 да 2,9663 рубля) — гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 30 чэрвеня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка і студзеня — траўня таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7% адпаведна).
У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала са спікерам фінскага парламента важнасць падтрымкі праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ першай палове 2025 года ў Беларусі звольнена на 7% працаўнікоў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка