Журналістка Таццяна Каравянкова абвешчаная ў вышук у Расіі

14 ліпеня, Позірк. Журналістка Таццяна Каравянкова паведаміла на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”, што абвешчаная ў вышук у Расіі.
У картцы Каравянковай на сайце МУС РФ не пазначана, паводле якога артыкула КК яна абвінавачваецца.
19 снежня 2024 года Міністэрства ўнутраных спраў прызнала “экстрэмісцкім фарміраваннем” інфармацыйнае агенцтва “Позірк”. Датычнымі да “фарміравання” названыя Каравянкова, праваабаронца Раман Кісляк, палітычныя аналітыкі Аляксандр Класкоўскі, Пётр Рудкоўскі і Аляксандр Фрыдман.
18 кастрычніка 2024 года стала вядома, што на маёмасць Каравянковай накладзены арышт.
Пра гэта Каравянкова даведалася з ліста Мінскага гарадскога агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры.
“Паведамляюць, што на падставе пастановы галоўнага следчага ўпраўлення цэнтральнага апарата Следчага камітэта ад 26.09.2024 накладзены арышт на маю нерухомую маёмасць. Маёмасці той — траціна долі ў дзедаўскім доме”, — напісала журналістка на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”.
Пра прычыны накладання арышту яна нічога не ведае, паколькі на электронны ліст, адпраўлены ў Следчы камітэт, не атрымала адказу.
Каравянкова доўгі час працавала палітычным і міжнародным аглядальнікам у незалежным інфармацыйным агенцтве БелаПАН. У 2021 годзе з’ехала з Беларусі.
- Грамадства, ЭканомікаСур'ёзных інвестыцый у турызм чакаць складана пры яго цяперашніх фінансавых паказчыках — прадстаўнік Інстытута эканомікі НАН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛабковіч пра кампанію "Праваабаронцы за свабодныя выбары": Не лічу, што гэты напрамак зараз верагодны, асабліва ў эміграцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


