Паўторнага размыву грунту ў віцебскім Вярхоўі не будзе, запэўніваюць абласныя ўлады

26 ліпеня, Позірк. Паўторнага размыву грунту ў аддаленым віцебскім мікрараёне Вярхоўе не будзе, сцвярджаецца ў заяве аблвыканкама.
“На гэты момант кампетэнтнымі службамі высветленая адсутнасць небяспекі паўторнага абвальвання пароды ў месцы выканання работ”, — паведаміла прэс-служба абласной адміністрацыі каля 18:30 26 ліпеня.
Заяўлена, што “пацярпелых і траўмаваных грамадзян няма”. У ліквідацыі наступстваў ранішняга размыву грунту ў мікрараёне задзейнічана 23 адзінкі тэхнікі, прыцягнута 60 адмыслоўцаў розных службаў.
“На гарачую лінію зваротаў ад грамадзян не паступала”, — сцвярджае аблвыканкам.
Раніцай 26 ліпеня Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведаміла, што праз падмыты грунт абрынулася сем гаспадарчых пабудоў у раёне вул. Садовай у Вярхоўі — пасёлку-эксклаве на беразе Заходняй Дзвіны, які ўваходзіць у склад Чыгуначнага раёна Віцебска, але аддзелены ад асноўнай часткі абласнога цэнтра тэрыторыяй Віцебскага раёна.
Адзначалася, што разбураны “тэхнічны праезд памерам 4×70 м, з далейшым зрушэннем грунта ва ўчастак ракі Заходняя Дзвіна на прыкладнай плошчы 100×100 кв. м”.
У сярэдзіне дня МНС праінфармавала, што “на месцы зрушэння грунту <…> вядуцца аднаўленчыя работы”. Віцебскі гарвыканкам заявіў, што арганізацыі горада і супрацоўнікі міністэрства займаюцца ўмацаваннем берагавой лініі.
Пазней начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС і член Савета Рэспублікі Сяргей Мялешкін паведаміў, што “для вывучэння наступстваў абвальвання грунту ў Вярхоўі створаныя адмысловыя працоўныя групы”.
“Ужо прайшла сустрэча з грамадзянамі ля крамы. Цяпер пачалі падомавы абход. Сфармаваныя групы з прадстаўнікоў органаў улады, МНС, праваахоўных органаў для працы з насельніцтвам. Дадаткова вывучаецца сітуацыя на дзвюх падтопленых вуліцах у Вярхоўі. Даследуюцца меліярацыйныя сістэмы, залеўная каналізацыя. Арганізаваная падрыхтоўка дадатковых каналаў для спуску вады. Адноўлена электразабеспячэнне. Праблемных пытанняў, якія не вырашаюцца, няма”, — заявіў ён.


- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску і яшчэ на сямі метэастанцыях 9 снежня зафіксаваныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаВосем банкаў абвясцілі аб новаўвядзеннях у працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь на 3-м месцы ў ЕАЭС па росце цэн на сельгаспрадукцыю з пачатку 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаВыдаткі на вытворчасць прадукцыі ў гадавым вымярэнні павялічыліся ў трох рэгіёнах Беларусі — статкамітэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6–9 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваПраз вясновыя замаразкі многія гаспадаркі страцілі ўвесь ураджай пладовых і ягадных культур — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за амаль два гады Польшча ўжо тыдзень не фіксуе спроб нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРуднік: За апошнія пяць гадоў змяніліся стылістыка, фарматы, якасць і тэмы, з якімі працуе беларуская прапаганда (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваСярэдняя тэмпература восенню 2025 года перавысіла норму на 1,6 градуса — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка

