З пачатку ліпеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 5 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі

28 ліпеня, Позірк. 5.058 спробаў нелегальнага пераходу мяжы з боку Беларусі зафіксавалі з пачатку ліпеня 2025 года суседнія краіны Еўрасаюза, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз аператыўных звестак іх памежных службаў.
З 1 па 27 ліпеня Польшча спыніла 3.223 спробы, Латвія — 1.782, Літва — 53. У параўнанні з аналагічным перыядам чэрвеня іх агульная колькасць скарацілася на 8,8%. На польскім напрамку іх стала менш на 20,1%, на літоўскім — на 26,4%, на латвійскім — больш на 23,7%.
У параўнанні з тымі ж перыядамі ліпеня 2024 і 2023 гадоў напружанасць на мяжы ўзрасла: тады спробаў было менш адпаведна ў 2,4 раза і на 17,4%.
З пачатку года суседнія краіны ЕС зарэгістравалі 26.499 спробаў незаконнага пераходу мяжы з Беларусі — на 5,4% больш, чым за аналагічны леташні перыяд, і на 13,2% больш, чым за той жа перыяд 2023 года.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды нібыта паклікалі.
Больш падрабязная статыстыка даступная падпісчыкам “Позірк+”


- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 26–28 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаНа грузінскага паліцэйскага ўзбуджаная крымінальная справа за абразу беларускага праваабаронцы Кісляка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку ліпеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 5 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаАпошнія сем гадоў доля працуючай моладзі ў Беларусі змяншаецца, пажылых людзей — расцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка