Белгідрамет папярэдзіў пра захаванне складаных умоў для збору ўраджаю

29 ліпеня, Позірк. Аб захаванні “даволі складаных” умоў для збору ўраджаю папярэдзіў 29 ліпеня Белгідрамет.
“Дажджы, што праходзяць, пагаршаюць умовы для прасушвання збожжа і правядзення ўборачных работ. Надвор’е не дазваляе гаспадаркам выйсці на высокія тэмпы жніва, працу тэхнікі на палях ускладняе і пераўвільгатненне глебы”, — адзначаецца ў паведамленні.
На пачатку жніўня “прагназуецца пэўнае паляпшэнне аграметэаралагічнай абстаноўкі”.
Згодна з апублікаванай сіноптыкамі картай, збожжавыя паспяваюць нераўнамерна нават у межах невялікіх тэрыторый. У паўночнай палове Віцебскай вобласці зафіксаваныя тры фазы развіцця зерневых (наліванне зерня ў Шаркаўшчынскім раёне, васковая спеласць у Полацкім, збор — яшчэ далей на поўнач, у Верхнядзвінскім). У паўночнай палове Мінскай вобласці — усе чатыры фазы (наліванне ў Валожынскім раёне, васковая спеласць у Мінскім, поўная спеласць у Барысаўскім, збор у Вілейскім).
У папярэднім аглядзе аграметэаралагічнай сітуацыі, 25 ліпеня, Белгідрамет адзначаў, што частыя дажджы “ўскладняюць уборачныя работы, нарыхтоўку сена, правядзенне агратэхнічных мерапрыемстваў па доглядзе сельскагаспадарчых культур”. Праз значныя ападкі назіраецца пераўвільгатненне глебы, асабліва на паўночным усходзе.
Ліпень 2025 года можа стаць адным з найбольш дажджлівых за ўвесь перыяд інструментальных метэаназіранняў (з 1881 года). Вынікі месяца Белгідрамет падводзіць прыкладна праз тыдзень пасля яго заканчэння.
Гл. таксама:
Працяглыя замаразкі нанеслі шкоду сельскай гаспадарцы — прадстаўнік Белгідрамета
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаРэжым інкамунікада з'яўляецца інструментам здзяйснення злачынстваў супраць чалавечнасці — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВУП за два месяцы знізіўся на 1,2%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
