Крымінальная справа чарговага памерлага ваеннага злачынцы накіраваная ў Вярхоўны суд
4 жніўня, Позірк. Генеральны пракурор Андрэй Швед накіраваў у Вярхоўны суд крымінальную справу па абвінавачванні нябожчыка, камандзіра першай роты 118-га батальёна ахоўнай паліцыі Восіпа Вінніцкага, паведамляе прэс-служба нагляднага ведамства.
Вінніцкаму інкрымінаваны арт. 127 Крымінальнага кодэкса (генацыд).
Адзначаецца, што абвінавачаны “наўмысна пазбавіў жыцця не менш 403 чалавек, уключаючы не менш за 146 дзяцей, у тым ліку заведама малалетніх, а таксама састарэлых і асоб, якія знаходзяцца ў бездапаможным стане, цяжарных жанчын”. Яго таксама абвінавачваюць у тым, што ён рабіў замах на пазбаўленне жыцця яшчэ не менш за 31 чалавека, уключаючы “заведама малалетніх і людзей, якія знаходзяцца ў бездапаможным стане”.
Раней паведамлялася, што да канца 2025 года ў Вярхоўны суд “для разгляду пытання аб падсуднасці” накіруюць “не менш за тры крымінальныя справы ў дачыненні да карнікаў”, а ў 2026 годзе плануецца перадаць у ВС яшчэ каля 10–15 такіх спраў.
Паводле даных Генпракуратуры, Вінніцкі быў камандзірам першай роты 118-га паліцэйскага батальёна, які падчас акупацыі БССР праводзіў карныя аперацыі на тэрыторыі Мінскай, Віцебскай і Гродзенскай абласцей. Пасля вайны пражываў у Канадзе, і да адказнасці яго прыцягнуць не ўдалося, нягледзячы на шматлікія запыты з боку СССР.
У 2021 годзе быў прыняты закон “Аб генацыдзе беларускага народа”. Пры гэтым пад беларускім народам “для мэтаў гэтага закона разумеюцца савецкія грамадзяне, што пражывалі на тэрыторыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і (або) пасляваенны перыяд” (да 31 снежня 1951 года).
За “адмаўленне генацыду беларускага народа” арт. 130² КК прадугледжвае адказнасць у выглядзе 5 гадоў пазбаўлення волі, за паўторнае парушэнне — ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.
17 ліпеня 2023 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон “Аб змяненні Крымінальна-працэсуальнага кодэкса”, які дазваляе праследаваць памерлых у крымінальным парадку. З таго часу было праведзена некалькі судовых працэсаў у дачыненні да даўно памерлых ваенных злачынцаў.
Незалежныя гісторыкі і эксперты лічаць, што ўлады выкарыстоўваюць гэтую тэму для дыскрэдытацыі апанентаў. Пра гэта, у прыватнасці, сведчыць змест кнігі “Генацыд беларускага народа”, якая выйшла пад рэдакцыяй Шведа. У ёй сцвярджаецца, што масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года з’яўляюцца спробай дзяржаўнага перавароту з выкарыстаннем нацысцкай ідэалогіі. Акрамя таго, да генацыду фактычна прыраўняна антысавецкае супраціўленне ў першыя пасляваенныя гады.
Крымінальная справа па факце генацыду беларускага народа была распачатая ў красавіку 2021 года.
18 сакавіка 2024 года Вярхоўны суд прызнаў вінаватым паводле арт. 127 КК (генацыд) украінца Уладзіміра Катрука, якога абвінавацілі ў спаленні вёскі Хатынь. Улічваючы яго смерць у 2015 годзе, пакаранне не прызначалася.
30 снежня таго ж года ВС прызнаў вінаватым паводле арт. 127 КК без прызначэння пакарання карніка Хатыні Канстанціна Смоўскага.
28 сакавіка 2025 года ВС Прызнаў памерлага ў Вялікабрытаніі ў 1997 годзе Сямёна Серафімовіча вінаватым паводле арт. 127 КК.
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа жнівень Беларусь паднялася з сёмага на трэцяе месца па росце афіцыйнага курсу долара ЗША на тэрыторыі былога СССР у 2026 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваМінюст пазбавіў ліцэнзіі вядомага падатковага адваката Шпакоўскага за “правіну, не сумяшчальную“ з гэтым званнем (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаАб'ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў у гадавым вымярэнні вырас на 16%, пратэрмінаваныя даўгі па пазыках — на 20,8%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаБеларусы ў Польшчы апынуліся ў “прававой пастцы" праз палітыку Мінска і мясцовую бюракратыю — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаПакістанскія кампаніі шукаюць работнікаў на 121 вакансію ў Беларусі — па некаторых заробак большы, чым прапануюць самі прадпрыемствыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа сем месяцаў адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала амаль 3,1 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 36 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла ў 4,4 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


