У Магілёве за распаўсюд наркотыкаў затрымалі школьніцу, ёй пагражае да 20 гадоў зняволення — МУС

11 жніўня, Позірк. Пра затрыманне ў Магілёве 15-гадовай дзяўчынкі — распаўсюдніцы наркотыкаў паведаміў 11 жніўня начальнік аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Ленінскага РУУС абласнога цэнтра Арцём Майсееў.
Паводле сцвярджэння міліцэйскага начальніка, школьніца была затрыманая “з доказамі злачынства”.
“Прапанову пра злачынную працу дзевяцікласніца знайшла ў інтэрнэце, — адзначыў Майсееў. — Ад куратара яна атрымала спасылку на наркамаркет, прайшла навучанне і “працаўладкавалася” аптова-рознічным кур’ерам. Дзяўчына атрымлівала партыі наркотыку, фасавала і распаўсюджвала праз закладкі ў лясным масіве на тэрыторыі абласнога цэнтра”.
У момант затрымання пры ёй, а таксама ў тайніках “знойдзена і канфіскавана асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва 4-СМС”.
Следчы камітэт распачаў крымінальную вытворчасць “за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту”.
Міністэрства ўнутраных спраў нагадала, што пакаранне за такія злачынствы — да 20 гадоў пазбаўлення волі. Крымінальная адказнасць за іх пачынаецца з 14 гадоў.
7 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшы інспектар па асаблівых даручэннях аддзела па арганізацыі працы інспекцый па справах непаўналетніх упраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю МУС Раман Бардзееў паведаміў, што за першае паўгоддзе 2025-га супрацоўнікамі МУС спыненая дзейнасць “больш як 25 інтэрнэт-крам, якія займаліся збытам наркотыкаў, абмежаваны доступ да больш як 77 сайтаў, на якіх месцілася рэклама наркамаркетаў”.
23 ліпеня Бардзееў паведаміў, што незаконнае абарачэнне наркотыкаў займае першае месца ў структуры здзейсненых падлеткамі цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў у першым паўгоддзі 2025 года (22,7%).
Практычна ўсе злачынствы гэтага віду здзяйсняюцца з выкарыстаннем інтэрнэта, падкрэсліў прадстаўнік МУС. Навучэнцы школ і гімназій учынілі 17 такіх злачынстваў, ліцэяў і каледжаў — 16, студэнты ВНУ — 1, тыя, хто не навучаецца і не працуе, — 6.
У месцах пазбаўлення волі за здзяйсненне нарказлачынстваў знаходзіцца 286 асоб, якія да асуджэння з’яўляліся навучэнцамі ўстаноў адукацыі, падкрэсліў Бардзееў.
Паводле даных Вярхоўнага суда, у 2024 годзе ў Беларусі былі асуджаныя 593 непаўналетнія, у 2023-м — 692, 2022-м — 927.
За незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту было асуджана 68 непаўналетніх (у 2023-м — 61). 96 непаўналетніх было асуджана за злачынствы супраць уласнасці: за крадзеж (арт. 205) — 52, махлярства (арт. 209) — 17, крадзеж транспартнага сродку або маламернага воднага судна (арт. 214) — 10, крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі (арт. 212) — 9,
рабаванне (арт. 206) і наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці (арт. 218) — па 3,
вымагальніцтва (арт. 208) — 2.
За злачынствы супраць парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці, у прыватнасці, за незаконны абарот сродкаў плацяжу і (або) інструментаў (арт. 222), асуджана трое непаўналетніх.
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСлепа капіяваць падыходы Кітая да тэхналагічнай і эканамічнай незалежнасці не мае сэнсу — прадстаўнік Інстытута эканомікі НАН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь чацвёрты месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС у дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства