У Віцебску міліцыя са стральбой папярэдзіла спробу забойства непаўналетняй
21 жніўня, Позірк. У Віцебску міліцыя са стральбой папярэдзіла спробу забойства непаўналетняй, паведамляе прэс-служба МУС.
Раніцай 20 жніўня “на лінію “102” патэлефанавала жанчына і паведаміла, што яе 17-гадовую дачку забівае знаёмы”: “Да месца здарэння неадкладна выбылі супрацоўнікі Першамайскага РАУС абласнога цэнтра. У двары дома яны ўбачылі мужчыну, які наносіў удары нажом дзяўчыне”.
Патрабаванні кінуць зброю фігурант праігнараваў, а затым паспрабаваў напасці на супрацоўнікаў міліцыі, гаворыцца ў рэлізе: “Ацаніўшы рэальную пагрозу жыццю і здароўю, адзін з міліцыянераў зрабіў прыцэльныя стрэлы па ніжніх канечнасцях зламысніка”.
Пацярпелую шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне. Затрыманага, 22-гадовага раней судзімага за наркаабарот мясцовага жыхара, таксама перадалі медыкам.
Распачата крымінальная справа за замах на забойства дзвюх і больш асоб.
“Паводле знешніх прыкмет у момант учынення злачынства фігурант знаходзіўся ў стане наркатычнага ап’янення. Для вызначэння яго фізічнага стану прызначаны адпаведныя экспертызы”, — гаворыцца ў рэлізе.
У ліпені супрацоўнікі міліцыі двойчы прымянялі зброю пры затрыманні нецвярозых мужчын.
Аб “ліквідацыі” падазраванага ў падвойным забойстве ў Рагачоўскім раёне (Гомельская вобласць) паведамляла МУС 27 сакавіка.
З пачатку года ведамства не менш як шэсць разоў паведамляла аб затрыманнях вадзіцеляў на дарогах з прымяненнем зброі, як правіла, у нецвярозым стане.

- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 лютага — 2 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ лютым суседнія краіны ЕС зафіксавалі ў 3,5 раза больш спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі, чым у студзені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка


