НАУ: Улады залучаюць дзяцей у мілітарысцкія арганізацыі, фарміруючы ў іх гатоўнасць да ўдзелу ў вайне

24 жніўня, Позірк. Улады Беларусі “актыўна залучаюць” непаўналетніх “у ваенізаваныя арганізацыі, фарміруючы ў іх гатоўнасць да службы і патэнцыйнага ўдзелу ў баявых дзеяннях”, заявіў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка фільме “Беларусь у цісках вайны”, падрыхтаваным арганізацыяй.
Другая з трох серый пад назвай “Трансфармацыя грамадства: Падрыхтоўка да вайны на ўсіх узроўнях” апублікаваная 24 жніўня.
“Ідэалагічная апрацоўка пачынаецца з ранняга ўзросту, — адзначыў Латушка. — Школы і ўніверсітэты становяцца пляцоўкамі для ўкаранення мілітарысцкіх і патрыятычных каштоўнасцяў у духу савецкай эпохі. Усе навучэнцы 10–11 класаў абавязаныя праходзіць курсы дапрызыўнай падрыхтоўкі, якія ўключаюць заняткі па фізічнай падрыхтоўцы, стральбе і страявой вывучцы”.
Асаблівая ўвага, паводле слоў палітыка, надаецца лагерам ваенна-патрыятычнага выхавання. “Паведамлялася, што ў 2024 годзе рэжым Лукашэнкі планаваў аздаравіць больш за 30 тыс. дзяцей у ваенна-патрыятычных лагерах, арганізаваных на базе воінскіх часцей і злучэнняў. Актыўна развіваюцца спецыялізаваныя навучальныя ўстановы, ваенныя вучылішчы, класы з ваенным ухілам, ваенна-патрыятычныя клубы”, — сказаў кіраўнік НАУ.
“Мы назіраем фундаментальную трансфармацыю сістэмы адукацыі ў інструмент падрыхтоўкі да вайны і фарміравання новага пакалення, гатовага да яе, — заявіў аналітык НАУ Арцём Брухан. — Гэта ніякае не патрыятычнае выхаванне — гэта мілітарызацыя свядомасці моладзі, сціранне межаў паміж мірным жыццём і вайсковай службай. Чым гэта небяспечна? Гэта стварае грамадства, у якім вайна ўспрымаецца як норма, а ваенная служба — як самы правільны шлях. Гэта пазбаўляе моладзь выбару і магчымасцяў для самарэалізацыі ў мірных сферах, ператвараючы яе ў гарматны рэсурс для будучых канфліктаў, у якіх Беларусь можа быць задзейнічана”.
У фільме звяртаецца ўвага, што “ахова здароўя таксама перабудоўваецца пад патрэбы вайны”: “Праводзяцца вучэнні па разгортванні палявых шпіталяў, па падрыхтоўцы медперсаналу да працы ва ўмовах масавых паступленняў параненых, пераглядаюцца пратаколы аказання дапамогі, фарміруюцца рэзервы медыкаментаў і абсталявання”.
“30 чэрвеня 2025 года Міністэрства аховы здароўя зацвердзіла інструкцыю “Аб парадку аказання медыцынскай дапамогі пры масавым паступленні пацыентаў з траўмамі”. У інструкцыі прапісана, што асноўнымі задачамі [такой] дапамогі <…> з’яўляюцца іх прыём і сартаванне ў залежнасці ад стану, а таксама своечасовае выкананне мерапрыемстваў па аказанні медыцынскай дапамогі”, — адзначаюць аўтары.
Сцвярджаецца, што ўстановы аховы здароўя “таксама павінны распрацаваць лакальныя прававыя акты, у якіх у адпаведнасці з інструкцыяй будуць прапісаныя дзеянні пры масавым паступленні пацыентаў з траўмамі”.
“Усё гэта сведчыць аб рэальнай падрыхтоўцы да страт і ахвяр, якія непазбежныя ў выпадку поўнамаштабнага канфлікту”, — падкрэслівае НАУ.
Першая серыя фільма пад назвай “Уваходжанне ў арбіту Крамля: мілітарызацыя і інтэграцыя” была апублікаваная 3 жніўня.
Фільм падрыхтаваны на падставе дакладу НАУ “Сістэмная падрыхтоўка рэжыму Лукашэнкі да магчымага ўступлення ў вайну на баку Расіі і рэкамендацыі па прадухіленні гэтага сцэнарыя”, прэзентаванага 1 жніўня.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны. Тэрыторыя Беларусі на першапачатковым этапе выкарыстоўвалася для ўварвання.
Сумесныя з РФ ваенныя вучэнні “Захад-2025” пройдуць на беларускай тэрыторыі ў верасні.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася амаль у 16 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаГалоўны дарадца Ціханоўскай: МЗС Украіны паслаў меседж, што Лукашэнка — перашкода на шляху да міру (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні жніўня зафіксавана ў 2,4 раза больш спробаў незаконнай міграцыі з Беларусі ў ЕС у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства