Туск анансаваў “меры ў адказ” на затрыманне ў Мінску польскага манаха-кармеліта

5 верасня, Позірк. Польшча “ні ў якім разе” не можа мірыцца “з падобнымі правакацыямі”, так прэм’ер-міністр гэтай краіны Дональд Туск адрэагаваў на затрыманне ў Беларусі грамадзяніна Польшчы Гжэгажа Гавела.
“Я быў на сувязі з нашымі службамі, а таксама размаўляў з міністрам [замежных спраў Радаславам] Сікорскім пра наш адказ. Адно можна сказаць напэўна: абвінавачанні беларускага боку абсурдныя”, — цытуе Туска партал Onet.
Паводле слоў прэм’ера, Варшава падрыхтуе меры ў адказ, калі сітуацыя, якая склалася, не будзе вырашана ў бліжэйшы час. “Я пакуль не ўпэўнены ў сутнасці візіту нашага езуіта. Паводле маіх звестак, ён наведваў сябра, ксяндза, які пражывае ў Беларусі. Гэта ўсё, што вядома на гэты момант. Вядома, мы прымаем дыпламатычныя крокі, але, як вы ведаеце, Лукашэнка — не лепшы партнёр для гэтага. Не будзем чакаць добрай волі ад іншага боку”, — адзначыў кіраўнік польскага ўрада.
Ён дадаў, што пасля вяртання Сікорскага з ЗША будзе падрыхтаваны “план дзеянняў на найбліжэйшыя тыдні ў дачыненні да Беларусі”.
Пра затрыманне ў Лепелі (Віцебская вобласць) грамадзяніна Польшчы, які нібыта збіраў сакрэтную інфармацыю для спецслужбаў сваёй краіны, паведамлялася ў сюжэце дзяржаўнага тэлеканала “Беларусь 1”, які выйшаў у эфір 4 верасня.
Сцвярджалася, што супрацоўнікі КДБ затрымалі Гжэгажа Гавела 1998 года нараджэння (пазней высветлілася, што ён манах-кармеліт), які пражывае ў Кракаве. Нібыта ён праз сацыяльныя сеткі ўсталяваў кантакт з грамадзянінам Беларусі і прапанаваў яму супрацоўніцтва ў інтарэсах польскіх спецслужбаў.
Заяўляецца, што супрацоўніцтва заключалася ў канспіратыўным зборы і перадачы закрытай інфармацыі, звестак пра камандны склад, а таксама пра супрацоўнікаў беларускай ваеннай контрвыведкі. Атрыманую інфармацыю Гавел нібыта перадаваў польскім сілавікам.
У прыватнасці, сакрэтныя звесткі пра ваенныя аб’екты Беларусі ён збіраў для Агенцтва ўнутранай бяспекі, а за перадачу патрэбных даных абяцаў не названаму ў рэпартажы беларусу штомесячнае грашовае ўзнагароджанне.
Адзначаецца, што супрацоўнікі беларускай контрвыведкі затрымалі замежніка, як толькі ён атрымаў сакрэтны дакумент: у рэпартажы была прадэманстраваная раздрукоўка на 8 старонак фармату А4 паводле тэмы беларуска-расійскіх вучэнняў “Захад-2025”.
У дачыненні да грамадзяніна Польшчы распачата крымінальная справа паводле арт. 358 КК (шпіянаж), вядзецца следства. “Усе падрабязнасці” справы дзяржпрапаганда абяцала распавесці “пазней”. У пачатку рэпартажу было адзначана, што затрыманыя грамадзяне Беларусі і Польшчы, аднак падрабязнасцяў пра магчымых беларускіх фігурантаў справы прыведзена не было. У сюжэце бачна затрыманне двух чалавек, адзін з якіх Гавел.
Арышт польскага грамадзяніна з’яўляецца “чарговай правакацыяй” рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, накіраванай супраць Польшчы, заявіў прэс-сакратар міністра спецслужбаў Яцэк Дабжыньскі.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала АБСЕ "больш актыўна патрабаваць судовага пераследу за злачынствы рэжыму" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа восем месяцаў фізасобы прадалі наяўнай валюты на 1,75 млрд долараў больш, чым купілі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка