Мінск 22:05

13-гадовая дзяўчынка ў Чэрыкаўскім раёне пазбавілася пальцаў, дапамагаючы бацьку калоць дровы, СК праводзіць праверку

Фота: СК

15 ліпеня, Позірк. Пра інцыдэнт з пацярпелым падлеткам у Чэрыкаўскім раёне (Магілёўская вобласць) паведамляе Следчы камітэт.

Паводле даных ведамства, 15 ліпеня ў вёсцы Сакалоўка 13-гадовая дзяўчынка дапамагала бацьку калоць дровы. “Калі яна ўсталёўвала палена на калоду, яно пахіснулася, і школьніца інстынктыўна паспрабавала яго прытрымаць. У гэты момант мужчына апусціў сякеру — удар прыйшоўся па кісці дачкі”, — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што пацярпелая была аператыўна дастаўлена ў бальніцу з “траўматычнай ампутацыяй двух пальцаў правай кісці і сечанай ранай яшчэ аднаго пальца”.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, апытваюцца відавочцы і сваякі, паведамляе СК.

Прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Падзяліцца: