Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+Анонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 года
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+

6 верасня, Позірк. Незарэгістраваны турыст з Беларусі не выходзіць на сувязь у Кабардзіна-Балкарыі, паведаміла 6 верасня прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях гэтага расійскага рэгіёну.
“Паводле апошніх звестак, 26-гадовы мужчына планаваў уздым на гару Церскалак (вышыня 3.800 метраў), — гаворыцца ў паведамленні. — На месца вырушылі ратавальнікі Эльбрускага высакагорнага ПСА МНС Расіі, ратавальнікі з цэнтра “Лідар”, ажыццяўляецца аэравізуальнае абследаванне мясцовасці”.
Расійскія тэлеграм-каналы навін паведамляюць, што з турыстам няма сувязі ўжо чатыры дні. У МНС звярнуліся яго сваякі.
Аўтарызавацца
Забыліся пароль?
Выхад з профілю