КДБ дадаў у “спіс тэрарыстаў” дзевяць чалавек, у тым ліку траіх палітвязняў

Будынак КДБ у Мінску
Ілюстрацыйнае фота: Sputnik
9 верасня, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі дадаў у спіс “асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”, яшчэ дзевяць чалавек. У абноўленым дакуменце, датаваным 4 верасня, але апублікаваным у спецыяльным тэлеграм-канале КДБ 9 верасня, цяпер фігуруе 1.456 пазіцый.
У спіс унесены асуджаныя:
- паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) — Юрый Рубашэнка і Сяргей Тулінаў;
- паводле арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы) — Арцём Сямёнаў, а таксама палітвязні Ірына Шумейка і Віктар Мека;
- паводле арт. 130 і 361 — Алег Слабуха і палітвязень Андрэй Бесаў;
- паводле арт. 289 (акт тэрарызму) і 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) — Віктар Яскіч і Яўген Грук.
Напярэдадні стала вядома, што 3 верасня ў калоніі № 15 Магілёва памёр 36-гадовы палітвязень грамадзянін Расіі Андрэй Паднябенны, прыгавораны ў 2021 годзе ў тым ліку паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 289 КК.
Абвешчаным “тэрарыстамі” зняволеным сярод іншага забаронена атрымліваць грашовыя пераводы.
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+

Грамадства
Стужка навін
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва восьмы дзень не фіксуе спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


