Латвія ўвяла беспалётную зону ля межаў Беларусі і РФ
11 верасня, Позірк. Аб увядзенні забароны палётаў над усходняй мяжой Латвіі заявіў на прэс-канферэнцыі міністр абароны гэтай балтыйскай дзяржавы Андрыс Спрудс.
Як піша LSM, абмежаванні ў паветранай прасторы ля межаў з Беларуссю і Расіяй пачнуць дзейнічаць з 18 гадзін 11 верасня і працягнецца “мінімум тыдзень”.
Адзначаецца, што рашэнне прынятае па рэкамендацыі Нацыянальных узброеных сіл (НВС).
Паводле чыноўніка, падзеі 10 верасня ў Польшчы з’яўляюцца “відавочным парушэннем” паветранай прасторы Паўночнаатлантычнага альянсу, і Латвія “павінна дзейнічаць адпаведным чынам”.
Нягледзячы на тое, што цяпер прамой пагрозы Латвіі няма, “прэвентыўныя меры неабходныя”, дадаў Спрудс.
Цяпер НВС знаходзіцца ў стане павышанай гатоўнасці падчас комплексных вучэнняў па нацыянальнай абароне, удакладніў ён.
Паветраная прастора будзе закрытая да вышыні 6 тыс. метраў за 50-кіламетровую зону ад знешняй мяжы краіны.
Мера дазволіць “цалкам кантраляваць гэтую зону і аблегчыць выяўленне несанкцыянаваных лятаючых аб’ектаў”. Акрамя таго, гэтае рашэнне вызваліць зону абмежаванай паветранай прасторы для знішчальнікаў Балтыйскай місіі паветранага патрулявання НАТА і латвійскіх СПА.
Забарона таксама дасць магчымасць “пашырыць магчымасці выпрабаванняў сістэм акустычнага назірання за паветранай прасторай, мадэлявання дзеянняў беспілотнікаў і процідзеяння ім, а таксама разгарнуць і падрыхтаваць дадатковыя мабільныя баявыя падраздзяленні”, дадаў кіраўнік Мінабароны.
Па прапанове аператыўнага камандавання Узброеных сіл Польшчы з 1 гадзіны ночы па мінскім часе 11 верасня да 2 гадзін 59 хвілін 10 снежня 2025 года ўведзена беспалётная зона ўздоўж мяжы з Беларуссю і Украінай.
Забарона дзейнічае кругласутачна для грамадзянскай авіяцыі, за выключэннем дзяржаўнай, санітарнай, а таксама пры выкананні палётаў, звязаных з аказаннем дапамогі людзям або жывёлам (падчас стыхійных бедстваў, экалагічных катастроф і іншых надзвычайных сітуацый), абаронай і кантролем крытычна важнай інфраструктуры.
Для астатніх відаў авіяцыі, акрамя ваеннай, забарона дзейнічае ў перыяд паміж заходам і ўзыходам сонца.
Раніцай 10 верасня польскія ўлады паведамілі аб масавым уварванні расійскіх дронаў на тэрыторыю краіны — першым за тры з паловай гады поўнамаштабнай агрэсіі РФ супраць Украіны. Паводле інфармацыі ўкраінскіх маніторынгавых каналаў, частка расійскіх дронаў прыляцела ў Польшчу праз Брэсцкую вобласць. Варшава заявіла аб “акце агрэсіі”. Паведамлялася аб адным пашкоджаным жылым будынку. Для нейтралізацыі БПЛА задзейнічалі сілы як Польшчы, так і іншых краін НАТО.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская заявіла, што парушэнне расійскімі беспілотнікамі паветранай прасторы Польшчы — “не выпадковасць, а наўмысная эскалацыя”.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў прылёт расійскіх дронаў у Польшчу “вельмі небяспечным прэцэдэнтам для Еўропы”.
Начальнік Генеральнага штаба — першы намеснік міністра абароны Беларусі Павел Муравейка заявіў, што “па наяўных каналах узаемадзеяння ў перыяд з 23:00 9 верасня да 4:00 10 верасня дзяжурныя сілы і сродкі [Беларусі] абменьваліся інфармацыяй аб паветранай і радыёлакацыйнай абстаноўцы з дзяжурнымі сіламі і сродкамі Польскай Рэспублікі”. “Тым самым апавясціўшы іх аб набліжэнні невядомых лятальных апаратаў да тэрыторыі іх краін”, — дадаў прадстаўнік ваеннага ведамства.
Паводле яго сцвярджэнн,я гэта дазволіла польскаму боку аператыўна адрэагаваць на дзеянні беспілотнікаў, падняўшы ў паветра свае дзяжурныя сілы.
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў аб 19 парушэннях паветранай прасторы. Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі пазней заявіла аб выяўленні сямі БПЛА і “абломкаў адной ракеты невядомага паходжання”, большая частка знойдзена ў Люблінскім ваяводстве.
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаКіраўнік МЗС Літвы не бачыць прычын для перагляду палітыкі ў дачыненні да афіцыйнага МінскаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская заклікала не расцэньваць пазітыўна тое, што рэжым Лукашэнкі паведаміў Польшчы пра дроны, якія ляцяць у яе бокМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВыезду ў Польшчу ў пункце пропуску Брэст чакае больш за 1,5 тыс. аўтамабіляў і амаль 70 аўтобусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка