Ціханоўская: Чакаем на вызваленне усіх палітвязняў

11 верасня, Позірк. Дэмакратычныя сілы чакаюць вызвалення ўсіх палітвязняў, заявіла Святлана Ціханоўская 11 верасня, каментуючы інфармацыю пра выхад на волю 52 беларускіх і замежных грамадзян, асуджаных у Беларусі з палітычных матываў.
“Мы знаходзімся каля амерыканскай амбасады [у Вільнюсе], дзе чакаем на вызваленне, як мы ведаем, 38 беларускіх палітвязняў, — сказала палітык журналістам. — Мы вельмі радыя, што нашыя родныя, нашыя сябры будуць на свабодзе. Але, вядома, называючы рэчы сваімі імёнамі, гэта не свабода, гэта дэпартацыя ў іншую краіну. І мы павінны заўжды трансляваць, што кожны чалавек у такой сітуацыі мае права ў на выбар — заставацца ў краіне ці з’язджаць у больш бяспечную краіну”.
“Мы ведаем імёны ўсіх палітвязняў, мы не можам іх зараз агучыць, каб не даваць нейкіх надзей, бо ёсць нейкая пэўная сакрэтнасць у гэтым. Калі ёсць нейкія запыты, мы можам спраўджваць ці не спраўджваць гэтыя імёны, але ўвесь спіс мы выдаць не можам”, — дадала Ціханоўская.
Паводле інфармацыі палітыка на 16:50, “людзі яшчэ не выехалі за межы” [Беларусі]. “Але будзем тут іх чакаць, пакуль не прыедуць”, — сказала яна.
“Мы гатовыя прыняць гэту групу людзей, — запэўніла дэмлідар. — Учора ў мяне была сустрэча з усімі праваабаронцамі, якія займаюцца палітвязнямі. Мы глядзелі, які ў нас capacity (патэнцыял. — “Позірк”.), каб прыняць людзей. То бок гэтую групу мы прымем. Мы, вядома, чакаем на вызваленне ўсіх”.
“Мы дзякуем намаганням прэзідэнта [ЗША Дональда] Трампа і высілкам нашых еўрапейскіх партнёраў, каб людзі былі вызваленыя. Асобна я хачу адзначыць ролю Літвы ў гэтым вызваленні. Літва заўжды надае гэты гуманітарны калідор, каб людзі змаглі вельмі хутка атрымаць візы і выехаць у бяспечную краіну”, — падкрэсліла Ціханоўская.
- АнонсыАнонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка


