Дарадца Ціханоўскай: Дэпартацыя палітвязняў за без пашпартоў — прыніжэнне чалавечай годнасці і парушэнне міжнароднага права

12 верасня, Позірк. Пазбаўленне “гвалтоўна дэпартаваных палітвязняў” пашпартоў — гэта не толькі “грубае прыніжэнне чалавечай годнасці”, але і “парушэнне базавых правоў чалавека і нормаў міжнароднага права”, заявіў 12 верасня дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў.
Паводле слоў юрыста, Беларусь, як краіна-падпісант Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, “абавязаная забяспечваць свабоду перамяшчэння і паважаць права на грамадзянства”.
“Я разглядаю гэтую практыку як патэнцыйнае парушэнне, якое падпадае пад вызначэнне гвалтоўнага перамяшчэння насельніцтва, прадугледжанае Рымскім статутам. Гэта павінна атрымаць міжнародную прававую ацэнку”, — падкрэсліў Марозаў.
Цяпер Офіс Ціханоўскай удакладняе дэталі здарэння і мае намер “прыцягнуць увагу міжнародных арганізацый да гэтага абуральнага парушэння”, сказаў ён.
Як адзначае прэс-служба дэмлідара, палітвязні 11 верасня былі дэпартаваныя ў Літву без пашпартоў.
“Ужо пасля размоў з першымі з іх нам стала вядома, што перад дэпартацыяй у некаторых з іх адабралі пашпарты, а ў Мікалая Дзядка супрацоўнікі КДБ і зусім яго парвалі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле наяўнай інфармацыі, супрацоўнікі КДБ непасрэдна перад выездам канфіскавалі пашпарты, замест якіх палітвязням выдалі “часовыя паперы фармату А4, якія не маюць прыкмет паўнавартаснага дакумента, які сведчыць асобу”.
11 верасня пасля сустрэчы намесніка спецпасланніка прэзідэнта ЗША ва Украіне Джона Коўла з Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску, стала вядома, што “на просьбу прэзідэнта ЗША і іншых кіраўнікоў дзяржаў“ той прыняў рашэнне аб памілаванні “шэрагу замежных грамадзян, асуджаных за шпіёнскую дзейнасць, удзел у экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці і якія ўчынілі іншыя злачынныя дзеянні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь“.
Агулам памілавана 52 чалавекі, сярод якіх 14 замежных грамадзян: шэсць — Літвы, па двое — Латвіі, Польшчы і Германіі, адзін грамадзянін Францыі і адзін — Вялікабрытаніі, дзевяць журналістаў, а таксама палітыкі, актывісты, грамадскія дзеячы.
Як мінімум адзін з іх — Мікалай Статкевіч — адмовіўся з’язджаць у Літву (дэпартацыя была ўмовай угоды Лукашэнкі з амерыканцамі). Некалькі гадзін ён правёў паміж пунктамі пропуску Каменны Лог і Мядзінінкай, пасля чаго сышоў на беларускі бок. Пакуль яго лёс невядомы.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень снежня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 39 спробаў нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

