Беларускія ўлады высылаюць чэшскага дыпламата

19 верасня, Позірк. Адзін з дыпламатычных супрацоўнікаў амбасады Чэхіі ў Мінску абвешчаны персонай нон грата, паведамляе набліжаны да замежнапалітычнага ведамства Беларусі тэлеграм-канал “Глас МИДа“ (“Голас МЗС”).
Дыпламат “абавязаны пакінуць краіну на працягу 72 гадзін”.
Падставай стала заява МЗС Чэхіі ад 8 верасня, у якой паведамлялася аб высылцы беларускага дыпламата, які працаваў, як сцвярджаецца, на спецслужбы.
“Мы не пацерпім злоўжыванні дыпламатычным прыкрыццём у мэтах шпіянажу”, — падкрэсліла чэшскае знешнепалітычнае ведамства.
“Гэты выпадак паказвае, што мы не павінны дапускаць злоўжыванняў Шэнгенскім пагадненнем у варожых мэтах. Агенты, якія карыстаюцца дыпламатычнымі прывілеямі, не павінны мець поўную свабоду дзейнічаць па ўсёй Еўропе. Я працягну дамагацца ўвядзення адпаведных абмежаванняў на еўрапейскім узроўні, у першую чаргу ў дачыненні да расейскіх дыпламатаў”, — заявіў міністр замежных спраў Чэхіі Ян Ліпаўскі.
Пра раскрыццё шпіёнскай сеткі Менска ў выніку сумеснай працы са спецслужбамі Венгрыі і Румыніі 8 верасня паведаміла Служба бяспекі і інфармацыі (контрвыведка) Чэхіі.
Як адзначыў 19 верасня беларускі МЗС, пасля высылкі супрацоўніка чэскай амбасады Мінск “лічыць на гэтым дыпламатычны інцыдэнт вычарпаным”, аднак у выпадку далейшай эскалацыі”будзе рэагаваць адэкватна”.


- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва восьмы дзень не фіксуе спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

