На сустрэчы з прадстаўніком КНР Лукашэнка назваў закрыццё Польшчай мяжы з Беларуссю недружалюбным крокам супраць Кітая

22 верасня, Позірк. Закрыццё Польшчай мяжы з Беларуссю — недружалюбны крок Варшавы ў дачыненні да КНР, такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка 22 верасня ў Мінску на сустрэчы з членам пастаяннага камітэта палітбюро цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая, сакратаром цэнтральнай камісіі па праверцы дысцыпліны КПК Лі Сі.
“Вельмі шмат у СМІ апошнім часам, асабліва ў сувязі з вашым візітам у Беларусь, рознага роду інсінуацый наконт у тым ліку нашых стасункаў з Польшчай і закрыцця мяжы паміж Беларуссю і Польшчай, — цытуе палітыка яго прэс-служба. — Я разумею, што гэта, хутчэй за ўсё, недружалюбны крок палякаў — палітычны, нейкі Кітайскі, мусіць, іміджавы, як лічаць палякі, супраць Кітайскай Народнай Рэспублікі. Але ніколькі не эканамічны. Паколькі такая імперыя, як Кітай, папросту дасць рады гэтай праблеме. Але тэма гучыць”.
“Таму я хацеў бы з вамі сам-насам, калі вы не супраць, пасля нашай сустрэчы распавесці вам сёе-тое і падзяліцца нашымі данымі на гэту тэму. Справа тут не ў Беларусі. Ну а Польшча адыгрывае ролю нейкага каня-скакуна на карысць іншых дзяржаў”, — дадаў ён.
Польшча закрыла ўсе кантрольна-прапускныя пункты на мяжы з Беларуссю, уключаючы адзіны КПП Цярэспаль (Брэст), які выкарыстоўваўся для пропуску легкавых аўтамабіляў, 12 верасня — у першы дзень беларуска-расійскіх стратэгічных вучэнняў “Захад-2025”, якія і паслужылі падставай для такога рашэння. У апошні дзень манеўраў, 16 верасня, стала вядома, што Варшава пакуль не адкрые мяжу.
Польскія ўлады паведамілі, што рашэнне пра закрыццё мяжы “дзейнічае да далейшага апавяшчэння і прадыктаванае клопатам пра бяспеку грамадзян Польшчы”.
На перагаворах з міністрам замежных спраў Кітая Ван І 15 верасня абмяркоўвалася пытанне закрытай з ініцыятывы Польшчы мяжы з Беларуссю, паведаміў кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі 18 верасня.
Таксама падчас візіту ў Польшчу Ван І правёў сустрэчу з прэзідэнтам краіны Каралем Наўроцкім.
Кітай выкарыстоўвае мяжу Беларусі з Польшчай для транзіту сваіх тавараў у краіны Еўрасаюза. 24 чэрвеня 2024 года тагачасны прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда абмеркаваў у Пекіне з лідарам КНР Сі Цзіньпінам крызіс на беларуска-польскай мяжы. Паводле слоў Дуды, “гібрыдная атака” (так ён назваў спробы масавага пранікнення нелегалаў з трэціх краін з тэрыторыі Беларусі, што цягнуцца з вясны 2021 года) на мяжы стала перашкодай для рэалізацыі кітайскай ініцыятывы “Пояс і шлях”.
Выданне Politico 17 верасня паведаміла, што закрыццё польска-беларускай мяжы “закранае гандлёвы маршрут, па якім перавозіцца 90% чыгуначных грузаў паміж Кітаем і ЕС”.

Рыжанкоў аб Польшчы: Нікуды яны не падзенуцца, адкрыюць мяжу
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 22 верасня — 15 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства21 верасня ў Беларусі зафіксаваны новы тэмпературны рэкорд дня за ўвесь перыяд метэаназіранняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка