Былымі палітвязнямі прызнана яшчэ 19 чалавек
24 верасня, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала былымі палітвязнямі яшчэ 19 чалавек, вынікае з сумеснай заявы на сайце цэнтра “Вясна“.
Адпаведным статусам надзеленыя Каміла Аруцюнян, Дзмітрый Байцоў, Антон Бяляеў, Ігар Давідзюк, Марына Дзялендзік, Дзмітрый Еўдакімаў, Андрэй Грыгор’еў, Сяргей Казей, Віктар Крышталь, Сяргей Кулік, Раман Латушкін, Іна Мялешка, Дзмітрый Мялешка, Канстанцін Ніканараў, Павел Пашкевіч, Леанід Рэут, Андрэй Саланека, Павел Зялёнка, Антон Храменя.
Праваабаронцы запатрабавалі ад уладаў “неадкладнага перагляду законнасці іх утрымання пад вартай, іх крымінальных спраў з мэтай адмены вынесеных прыгавораў, іх поўнай рэабілітацыі з кампенсацыяй усіх відаў шкоды, нанесенай адвольным асуджэннем і пазбаўленнем волі”.
Заяву, акрамя “Вясны”, падпісалі Lawtrend, Respect-Protect-Fulfill, Беларускі ПЭН, Офіс па правах людзей з інваліднасцю і Беларускі Хельсінскі камітэт.
Праваабарончая супольнасць пачала прысвойваць статус былых палітвязняў людзям, якія яго не мелі падчас знаходжання ў няволі,увосень 2023 года. Такімі на 24 верасня прызнана больш за 520 чалавек.
Дзеючы статус палітвязняў маюць у Беларусі 1.195 чалавек.
Рэальная колькасць людзей, якія падвергліся палітычным рэпрэсіям у той ці іншай форме, значна большая.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства


