У Беларусі праходзяць “дні рэспублікі Крым”, удзельнічае дэлегацыя анексаванага РФ паўвострава (абноўлена)
25 верасня, Позірк. Дэлегацыя т.зв. “рэспублікі Крым”, якая наведвае Гродзенскую вобласць, сустрэлася з намеснікам старшыні мясцовага абласнога выканкама Андрэем Болтрыкам, паведаміў тэлеграм-канал аблвыканкама “Пул 4 рэгіён”.
Адзначаецца, што падчас сустрэчы разгледжаныя “пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва” паміж Гродзенскай вобласцю і Крымам, а таксама магчымасці “правядзення культурных мерапрыемстваў” у рамках “дзён рэспублікі Крым” у Беларусі.
У Гродне, як заяўляецца, крымская дэлегацыя плануе сустрэцца з кіраўніцтвам Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея і прыняць удзел у адкрыцці тэматычнай фотавыставы “Культурная спадчына Крыма” ў абласной філармоніі.
Паведамляецца, што 26 верасня госці накіруюцца ў Іўе, дзе “возьмуць удзел у культурных і памятных мерапрыемствах”.
Візіт праходзіць у рамках так званых “дзён рэспублікі Крым», якія пачаліся ў Беларусі 23 верасня і скончацца 26-га.
Як паведамляў раней старшыня рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Крыма” Раман Чагрынец, у складзе дэлегацыі анексаванага рэгіёну каля 20 чыноўнікаў на ўзроўні “міністраў” і “намеснікаў міністраў”, “дэпутаты парламента”, грамадскія дзеячы і прадстаўнікі бізнесу.
Чагрынец адзначаў, што мерапрыемства пройдзе ў Мінску, Гродне і Іўі, у якім пражывае значная колькасць крымскіх татараў.
Расія анексавала ўкраінскі Крым у 2014 годзе.
Абнаўленне.
На брыфінгу ў прэс-цэнтры расійскага прапагандысцкага рэсурсу “Спутник” у Мінску 24 верасня намеснік старшыні Савета міністраў “рэспублікі Крым” — пастаянны прадстаўнік пры прэзідэнце РФ Георгій Мурадаў адзначыў, што ва ўзаемаадносінах з Беларуссю назіраюцца “вельмі вялікія пазітыўныя зрухі за апошнія тры гады” ў эканамічнай сферы.
Паводле яго слоў, доля краіны “складае ўжо больш за палову” ўсяго знешняга гандлю “рэспублікі Крым”.
“Цяпер мы вядзём размову і аб прамысловай кааперацыі, каб ствараць тавары для замежных рынкаў і для ўнутранага рынку Саюзнай дзяржавы, такім чынам ствараючы адзіны прадукт. Аб гэтым мы цяпер вядзём размову з беларускімі партнёрамі, — адзначыў спікер. — У нас інтарэсы шырокія, яны датычацца не толькі прамысловасці, але і сельскай гаспадаркі, і транспарту. спажывецкімі таварамі“.
Мурадаў сцвярджае, што ў Беларусі “ўсё больш папулярным” становіцца крымскае віно і эфірныя маслы.
У сваю чаргу ў “рэспубліцы Крым” запатрабавана беларуская сельскагаспадарчая і транспартная тэхніка.
Прадстаўнік падпарадкаванай РФ адміністрацыі падкрэсліў, што для Беларусі крымскія парты “заўсёды адкрыты”: “Мы пазіцыянуем нашы парты, як паўднёвыя марскія вароты ўсёй Саюзнай дзяржавы”.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Бяляцкага праблемы з нагамі, яму рабілі аперацыю — праваабаронца МаслюковаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаСапраўдная нармалізацыя стасункаў з Польшчай будзе, калі Беларусь стане дэмакратычнай краінай — ДабравольскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+