Прадукты харчавання выключаныя з пераліку тавараў для адсочвання
27 верасня, Позірк. Харчовыя прадукты выключаныя з пераліку тавараў, звесткі аб абароце якіх падлягаюць адсочванню, вынікае з пастановы Савета міністраў ад 25 верасня 2025 года № 528.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, пад скарачэнне таксама трапілі абутак і бытавая хімія.
Дакумент прадугледжвае перанос тэрміну ўвядзення адсочвання бытавой тэхнікі (машыны пральныя бытавыя, пыласосы, робаты-пыласосы бытавыя, прасы электрычныя, камбайны кухонныя бытавыя, машыны пасудамыечныя бытавыя, чайнікі электрычныя, мульціваркі электрычныя, печы мікрахвалевыя, пліты (варачныя панэлі) бытавыя электрычныя, дрылі электрычныя, фены для валасоў, тэлевізары) з 1 кастрычніка 2025-га на 1 сакавіка 2026-га.
Таксама сёлета з 1 кастрычніка да 1 траўня 2026-га перанесеныя тэрміны ўвядзення маркіроўкі сродкамі ідэнтыфікацыі безалкагольных напояў і сокаў. Захавана маркіроўка гэтых тавараў уніфікаванымі кантрольнымі знакамі ў перыяд да 30 красавіка 2026-га.
З пераліку тавараў, што падлягаюць маркіроўцы сродкамі ідэнтыфікацыі, выключаныя мабільныя тэлефоны і ноўтбукі, якія былі ў карыстанні.
Акрамя таго, 25 верасня прынята сумесная пастанова ўрада і Нацыянальнага банка № 529/24, якой прадугледжаныя некаторыя дадатковыя правы суб’ектам гаспадарання.
Гаворка ідзе пра маркіроўку тавараў, што рэалізуюцца на тэрыторыі сельскай мясцовасці і ў гандлёвых аб’ектах з гандлёвай плошчай менш за 200 квадратных метраў.
Да 1 сакавіка 2029 года суб’екты могуць не весці дыферэнцаваны ўлік; не перадаваць у сістэму кантролю касавага абсталявання інфармацыю аб рэалізацыі маркіраваных тавараў, а таксама прадаваць медработнікам у сельскай мясцовасці, дзе адсутнічаюць аптэкі, медвырабы і тавараў аптэчнага асартыменту без выкарыстання касавага абсталявання.
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Чыкага заклікала адрадзіць веру ў дэмакратыю і прыхільнасць да свабоды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі колькасць грамадзян сталага веку за год павялічылася на 3,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаПрызнанне ахвяр рэпрэсій палітвязнямі з'яўляецца "безумоўным дабром" — КасінераўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка"Памілаванні", якія праводзіць Лукашэнка, не маюць нічога агульнага з актамі гуманізму — DissidentbyМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка