Кааліцыя “Хуткая гуманітарная дапамога” развалілася
27 верасня, Позірк. На сайце кааліцыі “Хуткая гуманітарная дапамога” (ХГД) 27 верасня з’явілася заява пра спыненне існавання.
У паведамленні адзначана, што ХГД “перастала быць кааліцыяй ужо больш за паўгода таму”.
Паўза тлумачыцца тым, што спачатку давялося дачакацца “бясспрэчных доказаў парушэння бяспекі і празрыстасці працы” фонда By_Help (заснавальнік і кіраўнік арганізацыі Аляксей Лявончык падобныя прэтэнзіі адпрэчвае), а пасля — вынікаў праверкі па публічным абвінавачанні сузаснавальніка фонда салідарнасці BySol Андрэя Стрыжака ў харасменце.
З улікам таго, што ў ХГД апрача згаданых фондаў уваходзілі таксама “Краіна для жыцця” і праваабарончая ініцыятыва Dissidentby, можна меркаваць, што заява зыходзіла менавіта ад апошніх двух арганізацый.
“Канчатковым фактарам, які выключыў магчымасць прафесійных узаемаадносін з BYSOL, стаў працэс прыняцця рашэння па выніках расследавання і працяг працы арганізацыі з Андрэем Стрыжаком. <…> Выявіліся тыя парушэнні ў працы ByHelp, якія каштавалі волі шэрагу людзей. Былі выкрытыя тыя грубыя парушэнні этыкі і прынцыпаў аказання гуманітарнай дапамогі, што стваралі небяспечную атмасферу для жанчын з боку Андрэя Стрыжака. Мы зрабілі свае высновы і рухаемся далей, упэўненыя ў тым, што супольнасць здольная пераадольваць уласныя хваробы”, — гаворыцца ў заяве.
“Мы не бачым ніякіх магчымасцяў для працягнення супрацоўніцтва з ByHelp і BYSOL як у рамках кааліцыі, так і ў рамках нашых асобных арганізацый, а таму заяўляем, што кааліцыя Хуткай Гуманітарнай Дапамогі афіцыйна спыняе сваё існаванне, а наш інфармацыйны рэсурс будзе пераўтварацца ў адкрытую прастору для гуманітарных і праваабарончых арганізацый, у межах якой мы зможам наладжваць узаемадзеянне і каардынаваць намаганні ў напрамку дапамогі і падтрымкі палітвязняў Беларусі, а таксама ўсіх пацярпелых ад рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі”, — адзначана ў паведамленні.
Нягледзячы на то, што, як сцвярджаецца ў заяве, аб’яднанне “перастала быць кааліцыяй ужо больш за паўгода таму”, сёлета напрыканцы красавіка — то бок пяць месяцаў таму — менавіта ад імя ХГД, а не асобных яго членаў праводзіўся збор сродкаў для рэпрэсаваных людзей з інваліднасцю.

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, ПалітыкаДэпутат Бундэстага: У Германіі асаблівая адказнасць за тых, хто пакутуе ў беларускіх турмахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваДа ўплыву чалавека найбольш схільныя водныя аб'екты ў басейнах Заходняга Буга, Дняпра і Прыпяці — МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКаля паловы станцый абезжалезвання вады, што дзейнічаюць у Беларусі, пабудавана за папярэднія 5 гадоў — "Белводаканал"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваАд пачатку 2000-х гадоў у Беларусі стала ўдвая менш грамадскіх калодзежаў — спецыяліст цэнтра гігіеныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУзаемадзеянне па ахове агульных рэк прыпыненае з усімі суседзямі, акрамя Расіі — прадстаўніца МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа 18 гадоў пакупніцкая здольнасць сярэдняга заробку ў пераліку на золата скарацілася ўтрая — дырэктар "Крышталя" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2025 годзе ў Мінску прададзена на 21% менш жылля, чым у 2024-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦэлы тыдзень не фіксуюцца спробы нелегальна перасекчы мяжу ЕС з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПрадпрыемствы "Белдзяржхарчпрама" пастаўляюць прадукты ў паўсотні краін, сярод найбольш экспартаванага — цукар, дрожджы, алкагольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
