Кіраўнік урада Кыргызстана прыбыў у Беларусь, анансаваная яго сустрэча з Лукашэнкам

28 верасня, Позірк. Старшыня Кабінета міністраў — кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Кыргызстана Адылбек Касымаліеў прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам, паведамляе прэс-служба кыргызскага ўрада.
У Нацыянальным аэрапорце Мінск яго сустрэў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Сівак.
Адзначаецца, што Касымаліеў сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам і прэм’ерам Аляксандрам Турчыным.
“Па выніках перамоў кіраўнікоў урадаў будзе падпісаны шэраг міжнародных дакументаў, накіраваных на далейшае развіццё і ўмацаванне двухбаковага супрацоўніцтва. Таксама ў рамках візіту кіраўнік Кабміна наведае шэраг аб’ектаў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Таксама Касымаліеў будзе ўдзельнічаць 29–30 верасня ў пасяджэннях Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Еўразійскага міжурадавага савета.
Акрамя таго, анансаванае яго выступленне на пленарным пасяджэнні міжнароднай прамысловай выставы “Інапрам. Беларусь”.
31 жніўня Лукашэнка павіншаваў з Днём незалежнасці прэзідэнта Кыргызстана Садыра Жапарава, падкрэсліўшы, што “за мінулыя дзесяцігоддзі Бішкек стаў значным партнёрам Мінска, у тым ліку на інтэграцыйных пляцоўках і ў міжнародных арганізацыях”.
Пры гэтым афіцыйны Мінск ігнаруе запыты кыргызскай генпракуратуры аб выдачы былога прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева, які атрымаў палітычны прытулак у Беларусі ў 2010 годзе, завочна прыгаворанага на радзіме ўжо да некалькіх доўгіх тэрмінаў пазбаўлення волі па справах, звязаных з карупцыяй.
Беларусь і Кыргызстан з’яўляюцца партнёрамі ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза і Садружнасці Незалежных Дзяржаў, а таксама саюзнікамі ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.
У канцы жніўня 2023 года дзяржаўныя СМІ паведамлялі, што па выніках 2022 года тавараабарот паміж Беларуссю і Кыргызстанам перавысіў 160 млн долараў.
Паводле даных МЗС, тавараабарот Беларусі з Кыргызстанам у 2021 годзе склаў 97,1 млн долараў (беларускі экспарт — 86,2 млн).
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаКіраўнік МЗС Беларусі абвінаваціў ЕС, што падтрымлівае Украіну, якая абараняецца, у распальванні рэгіянальнага канфліктуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваЗ пачатку восеньскіх замаразкаў на беларускіх метэастанцыях абнавілася 14 рэкордаў холаду, у тым ліку больш чым 80-гадовай даўніныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка