Мінск 21:43

Пасля ДТЗ з ласём у Смаргонскім раёне шпіталізаваны непаўнагадовы

Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама

28 верасня, Позірк. Аб дарожна-транспартным здарэнні з ласём у Смаргонскім раёне паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Адзначаецца, што ДТЗ адбылося напярэдадні ў 23:50 на 32-м кіламетры аўтадарогі Р-95 “Лынтупы — Смаргонь — Гальшаны”.

Кіроўца аўтамабіля “Нісан” “здзейсніў наезд на дзікую жывёлу (лось), якое перабягала дарогу злева направа”, гаворыцца ў паведамленні.

“У выніку аварыі 17-гадовы пасажыр аўтамабіля атрымаў пералом носа і траўму галавы і быў шпіталізаваны ў бальніцу, а 18-гадовы кіроўца — пашкоджанні твару і пералом носа, але быў адпушчаны дадому пасля аказання медыцынскай дапамогі”, — заявілі ва УУС.

Па факце ДТЗ прызначаная праверка.

Пра лёс лася не паведамляецца.

Раней паведамлялася, што ў Беларусі за сем месяцаў 2025 года зарэгістравана 2.995 ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл, у выніку якіх загінула (траўмавана) 3.046 жывёл.

Адкрытай інфармацыі аб колькасці выпадкаў гібелі людзей пры сутыкненні з жывёламі на дарогах Беларусі пры ДТЗ няма, аднак гэта адбываецца рэгулярна.

У Магілёўскім раёне загінула вадзіцель пасля сутыкнення з ласём

25 верасня, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Магілёўскім раёне паведамляе тэлеграм-канал УУС мясцовага аблвыканкама. ДТЗ здарылася каля 7:00 25 верасня, 46-гадовая кіроўца аўтамабіля “Крайслер” на 12-м кіламетры аўтадарогі М-15 паблізу вёскі Красніца-1 “здзейсніла наезд на лася, які выбег у …
Падзяліцца: