Ціханоўская: Часам нас называюць апазіцыяй — даводзіцца прасіць выкарыстоўваць правільныя словы

30 верасня, Позірк. Міжнародная супольнасць павінна дзейнічаць рашуча, бо “любая нерашучасць выглядае слабасцю для дыктатараў і толькі падштурхоўвае іх да агрэсіі”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 30 верасня на Варшаўскім форуме бяспекі.
Палітык выступіла на панэлі “Нязломныя: барацьба за дэмакратычны суверэнітэт у варожым асяроддзі”.
Адказваючы на пытанне аб тым, якая падтрымка важная для дэмакратычных сіл з боку міжнароднай супольнасці, Ціханоўская падкрэсліла, што “ўсё мае значэнне”. “Возьмем, да прыкладу, палітычную падтрымку. Палітычная падтрымка — гэта перш за ўсё прызнанне. Часам, калі палітыкі называюць нас апазіцыяй, даводзіцца тлумачыць: выкарыстоўвайце правільныя словы. Мы не апазіцыя Лукашэнку. Мы — народ, які хоча перамен. Гэта Лукашэнка са сваім невялікім вайсковым апаратам выступае супраць Беларусі, а мы прадстаўляем беларусаў”, — падкрэсліла палітык.
“Калі дэмакратычныя саюзнікі, заходнія партнёры сказалі “а” — не прызналі Лукашэнку легітымным лідарам, то павінны сказаць і “б” — запрашаць нас як сапраўдных прадстаўнікоў Беларусі на дзяржаўныя мерапрыемствы”, — сказала Ціханоўская.
Яна звярнула ўвагу, што дэмакратычныя сілы Беларусі фармалізавалі адносіны з ЗША, Еўрапейскім саюзам, Еўрапарламентам, Канадай, Вялікабрытаніяй. “Мы дамагліся многага. Але часам я бачу, што некаторыя лідары сумняваюцца: не ведаюць, як нас называць, запрашаюць як назіральнікаў, але не даюць магчымасці ўдзельнічаць у прыняцці рашэнняў. Тут важная смеласць”, — падкрэсліла дэмлідар.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваІнстытут генетыкі і цыталогіі НАН выявіў дзесяць генаў, якія спрыяюць даўгалеццю беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Часам нас называюць апазіцыяй — даводзіцца прасіць выкарыстоўваць правільныя словы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: У нас ёсць зносіны нават з людзьмі вакол Лукашэнкі, усе разумеюць, што сітуацыю трэба мяняцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаБольш за 90% кантрафактных тавараў увозіцца ў Беларусь з КітаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць за паліўна-энергетычныя рэсурсы перавышае 1 млн рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе свіней у Беларусі за год зменшылася на 10% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+