ЗША пакінулі Беларусь у спісе краін — гандляроў людзьмі, выключыўшы з яго Туркменістан

30 верасня, Позірк. Беларусь з’яўляецца адной з краін, у якіх “дакументальна пацверджаная палітыка або схема гандлю людзьмі”, гаворыцца ў 25-м профільным дакладзе Дзяржаўнага дэпартамента Злучаных Штатаў Амерыкі.
Як і ў папярэднім дакладзе, у спісе краін, дзе зафіксаваныя “гандаль людзьмі ў рамках фінансаваных уладамі праграм, прымусовая праца ў сферы звязаных з дзяржавай медпаслуг і іншых сектарах, сексуальнае рабства, выкарыстанне або вярбоўка дзяцей у якасці салдат”, апрача Беларусі фігуруюць Афганістан, Іран, Кітай, КНДР, Куба, Расія, Паўночная Карэя, Сірыя (з пазнакай “рэжым Асада”), Судан, Эрытрэя, Паўднёвы Судан.
Са спісу выключаныя Туркменістан, дададзеная Камбоджа.
Акрамя таго, Беларусь і яшчэ 19 краін і тэрыторый (Афганістан, Венесуэла, Іран, Камбоджа, Кітай, КНДР, Куба, Лаос, Макао, М’янма, Нікарагуа, Папуа — Новая Гвінея, Расія, Сен-Мартэн, Сірыя, Судан, Чад, Эрытрэя, Паўднёвы Судан) трапілі ў найнізкую — трэцюю — групу краін, якія могуць трапляць пад істотныя абмежаванні на замежную дапамогу.
Гэтыя суб’екты, як сцвярджаецца, не выконваюць мінімальныя стандарты, прадугледжаныя Законам ЗША аб абароне ахвяр гандлю людзьмі ад 2000 года.
Адзначаецца, што адпаведныя абмежаванні пачынаюць дзейнічаць у “наступным фінансавым годзе” (ад 1 кастрычніка 2025 года).
PDF-версію даклада, у якой, магчыма, па аналогіі з папярэднімі дакладамі будзе прадстаўленая больш падрабязная інфармацыя па асобных краінах, Дзярждэп размесціць пазней.
- Бяспека, Палітыка
 - Палітыка, Эканоміка
 - Грамадства
 - Грамадства, Палітыка
 - Палітыка, Эканоміка
 - АнонсыАнонсы падзей на 4 лістапада — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства, Палітыка
 - ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–3 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства, Эканоміка
 - Грамадства
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства
 - Грамадства, Палітыка
 - Палітыка, Эканоміка
 - Эканоміка
 - Палітыка
 - Грамадства
 - Палітыка
 



