Прэзідэнт Чэхіі: Ціханоўская шэсць гадоў даказвае, што рэпрэсіі не зламаюць імкненне да свабоды

11 чэрвеня, Позірк. Адна з галоўных задач дэмакратычных сілаў — не дапусціць уцягвання Беларусі ў вайну, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 10 чэрвеня на сустрэчы з прэзідэнтам Чэхіі Пётрам Павелам у Празе.
Ціханоўская інфармавала пра свой візіт у Кіеў (25–26 траўня): “Яна адзначыла, што Украіна займае прынцыповую пазіцыю ў дачыненні да Беларусі і беларускіх дэмакратычных сілаў. Таксама абмеркавалі пагрозы з боку рэжыму [Аляксандра] Лукашэнкі, мілітарызацыю Беларусі і яе выкарыстанне Расіяй у ваенных мэтах”.
Бакі, як паведамляе прэс-служба дэмлідара, абмеркавалі “магчымыя сцэнары развіцця падзей у Беларусі, перспектывы постлукашэнкаўскай Беларусі, а таксама крокі, якія Еўрапейскі саюз можа зрабіць для падтрымкі дэмакратычнай часткі грамадства”.
Ціханоўская і Павел таксама “закранулі пытанне санкцыйнай палітыкі”. Дэмлідар падкрэсліла неабходнасць падтрымліваць дыпламатычныя намаганні адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па вызваленні палітвязняў, але адначасова дамагацца поўнага спынення рэпрэсій.
“Я ведаю, што беларусы могуць разлічваць на падтрымку і прэзідэнта Павела, і чэшскага ўрада, і чэшскага грамадства”, — падкрэсліла дэмлідар.
Павел пасля сустрэчы напісаў ў сацсетцы Х, што Ціханоўская “шэсць гадоў даказвае, што ні рэпрэсіі, ні выгнанне не зламаюць імкненне народа да свабоды”.
“Сёння мы гаварылі аб сітуацыі ў Беларусі, аб дапамозе дэмакратычным сілам, а таксама аб тым, як супрацьстаяць спробам Расіі выкарыстоўваць Беларусь для сваёй агрэсіўнай палітыкі. Добра, што ў чэскай палітыцы цягам доўгага часу існуе кансэнсус па падтрымцы беларускай апазыцыі пры ўсіх урадах”, — адзначыў ён.
Ціханоўская таксама сустрэлася са спікерам Сената Чэхіі Мілашам Выстрчылам.
Гаворка, як паведаміў “Позірку” галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка, ішла пра ваенна-палітычную сітуацыю ў рэгіёне, пагрозы з боку Расіі і рэжыму Лукашэнкі, падтрымку грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ і “праеўрапейскіх настрояў у беларускім грамадстве”.
Абмяркоўвалася супрацоўніцтва ў сферы адукацыі: “Ціханоўская прапанавала пашырыць праграмы стажыровак для маладых беларусаў у чэшскіх дзяржаўных інстытуцыях, у тым ліку ў Сенаце”.
Таксама гаворка ішла пра стварэнне ў верхняй палаце групы “За дэмакратычную Беларусь”, развіццё інстытуцыйнага супрацоўніцтва з беларускімі дэмсіламі, праблемы беларусаў у Чэхіі, уключаючы пытанні легалізацыі, дакументаў, адукацыі і абароны ад транснацыянальных рэпрэсій.
Палітык заклікала Прагу падтрымаць расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда супраць Лукашэнкі па злачынствах супраць чалавечнасці і “далучыцца да міжнародных намаганняў па прыцягненні рэжыму да адказнасці за саўдзел у агрэсіі супраць Украіны”.
Ціханоўская наведвае Прагу 10–11 чэрвеня.
Ціханоўская ў Сенаце Чэхіі: Беларусы — нармальная еўрапейская нацыя, якая сёння знаходзіцца ў закладніках
Чэхія анансавала спрашчэнне выдачы віз сваякам беларусаў, якія пражываюць у краіне — прэс-служба Ціханоўскай

- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства


