Беларусь трэці месяц запар з’яўляецца аўтсайдарам у ЕАЭС па дынаміцы прамысловай вытворчасці

11 чэрвеня, Позірк. Па выніках студзеня — красавіка 2026 года Беларусь заняла пятае месца ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) па дынаміцы прамысловай вытворчасці ў параўнанні з аналагічным перыядам 2025-га, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных дэпартамента статыстыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).
У цэлым па ЕАЭС аб’ём прамысловай вытворчасці ў першай траціне 2026 года павялічыўся на 0,8%. У Кыргызстане адзначаны рост на 14,7%, Арменіі — на 13%, Казахстане — на 1,9%, Расіі — на 0,7%; у Беларусі знізіўся на 2,5%.
Па выніках студзеня 2026-га Беларусь па гэтым паказчыку знаходзілася на чацвёртым месцы, студзеня — лютага і студзеня — сакавіка — на пятым.
Паводле даных Белстата, прамысловая вытворчасць у студзені — красавіку 2026 года ў бягучых цэнах склала 70 млрд рублёў — на 2,5% менш, чым за чатыры месяцы 2025-га. У студзені прамвытворчасць скарацілася на 3,4%, у студзені — лютым — на 3,7%, студзені — сакавіку — на 3,4%.
Па выніках чатырох месяцаў аб’ём складскіх запасаў прамысловай прадукцыі ў грашовым выражэнні склаў 11 млрд 755 млн 249 тыс. рублёў — на 5,3% больш, чым за першую траціну 2025-га (11 млрд 166 млн 940 тыс.), і ў 2,1 раза больш, чым за той жа перыяд 2021-га (5 млрд 547 674 тыс.), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Белстата.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ студзені–жніўні 2026 года нехарчовыя тавары найхутчэй даражэлі ў Мінску, паслугі — у Гродзенскай вобласціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў верасні знізіўся на 1,3%, з пачатку 2026 года — вырас на 2,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУ верасні суседнія краіны ЕС зафіксавалі найменшую за паўгода колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа восем месяцаў звольнена на 7,3% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД перавышае 6 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29 верасня — 1 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

